Філіп Джорджавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Джорджавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 верасьня 1987(1987-09-28)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2006—2007
2008—2014
2014—2018
2018—2021
Црвена Зьвезда
Рад (арэнда)
Нант
Ляцыё
К’ева
7 (0)
35 (16)
181 (59)
68 (11)
73 (15)
Зборныя
2012—2014 Сэрбія 14 (4)

Філіп Джорджавіч (па-сэрбску: Филип Ђорђевић / Filip Đorđević; нарадзіўся 28 верасьня 1987 году) — былы сэрбскі футбольны нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіп пачаў кар’еру ў сэрбскім клюбе «Црвена Зьвезда», у якім правёў 8 гадоў зь невялікім перапынкам на арэнду ў «Радзе». Аднак згуляў у складзе «Црвенай Зьвезды» ён толькі ў 8 гульнях чэмпіянату.

Перш чым заключыць кантракт з францускім «Нантам», ён выступаў у ім у арэндзе і па выніках сэзону 2007—2008 рокаў дапамог клюбу перайсьці ў найвышэйшы дывізіён, пасьля чаго клюб падпісаў зь ім чатырохгадовую ўгоду[4]. У Лізе 1 2008—2009 Джорджавіч згуляў 19 матчаў і забіў 2 мячы, а «Нант» вярнуўся ў Лігу 2. Пасьля аднаго няўдалага сэзону Джорджавіч у сэзоне 2010—2011 правёў 36 матчаў, у якіх забіў 12 галоў, а ў наступным шэсьць галоў у 28 матчах.

Урэшце, у сэзоне 2012—2013 Джорджавіч дапамог «Нанту» вярнуцца ў Лігу 1, забіўшы 20 галоў у 34 гульнях і стаўшы найлепшым бамбардырам чэмпіянату. Па вяртаньні ў найвышэйшы дывізіён Філіп забіў у першых 12 матчах 7 галоў, спаборнічаючы за першае месца ў сьпісе бамбардыраў з Радамэлем Фалькао і Златанам Ібрагімавічам. 19 сакавіка 2014 абвясьціў пра папярэднюю дамоўленасьць з клюбам Сэрыі А «Ляцыё Рым»[5], у які перайшоў 1 ліпеня 2014 па сканчэньні кантракту з «Нантам»[6]. Першыя галы за «Ляцыё» ён забіў 29 верасьня 2014, адразу адзначыўшыся хет-трыкам у перамозе 4:0 над «Палерма».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 лістапада 2012 году дэбютаваў у складзе зборнай Сэрбіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Црвена Зьвезда»:

«Нант»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Filip Djordjevic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в FILIP DJORDJEVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Filip Djordjevic // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Nantes : Djordjevic signe quatre ans
  5. ^ Djordjevic signs with Lazio (фр.) L'Equipe Праверана 29 верасьня 2014 г.
  6. ^ Serie A: Djordjevic set to join Lazio Sky Sports Праверана 29 верасьня 2014 г.
  7. ^ а б в Serbia - F. Đorđević Soccerway Праверана 29 верасьня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]