Фізычная велічыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фізы́чная велічыня́ — гэта колькасная характарыстыка аб’екта або зьявы ў фізыцы, альбо вынік вымярэньня. Фізычныя велічыні, як правіла, выяўляюцца ў выглядзе вытворнай лікавага значэньня і адзінкі вымярэньня. Паняцьце памернасьці фізычнай велічыні было ўведзена Фур’е ў 1822 годзе.

Прыклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі некаторае значэньне магутнасьці запісана ў выглядзе

P = 42,3 × 10³ Вт = 42,3 кВт,

то

Р — гэтае пазначэньне велічыні (магутнасьці)
42,3 × 10³ — гэтае лікавае значэньне
к — пазначае прыстаўку сыстэмы СІ «кіля», якая адпавядае 10³
Вт — гэтае пазначэньне вата, адзінкі магутнасьці.

Знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У якасьці знакаў фізычных велічынь звычайна выступаюць адзінкавыя літары лацінскага або грэцкага альфабэту, як вялікія, так і маленькія. Часта да знакаў дадаюць верхнія або ніжнія азначнікі, якія пазначаюць, да чаго ставіцца велічыня, напрыклад Eп часта пазначае патэнцыйную энэргію, а cp — цеплаёмістасьць пры сталым ціску.

Экстэнсіўныя й інтэнсіўныя велічыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Велічыня завецца

Ад некаторых экстэнсіўных велічынь утвораюцца вытворныя велічыні:

  • удзельная велічыня — гэта велічыня, дзеленая на масу (напрыклад, удзельны аб’ём);
  • малярная велічыня — гэта велічыня, дзеленая на колькасьць рэчыва (напрыклад, малярны аб’ём).

Некаторыя фізычныя велічыні, такія як момант імпульсу, плошча, сіла, даўжыня, час, не ставяцца ні да экстэнсіўных, ні да інтэнсіўных.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]