Фібула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фібула (па-лацінску: fibulaшпілька, засьцежка) — мэталічная засьцежка для адзеньня, якая адначасова служыць упрыгожваньнем. Пры ўсіх разнастайных зьменах формы і ўдасканаленьнях, якім фібулы падвергліся на працягу розных эпох, агульны іх тып захаваўся амаль нязьменным. Састаўнымі часткамі фібулы зьяўляюцца: іголка, дужка (корпус), жалабок, спружына.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плашч на вікінгу зашпілены фібулай

Мода на фібулы зьмянялася досыць часта. Па фібулах у пахаваньнях можна дакладна датаваць эпоху. За гады археалёгія выпрацавала дакладную пэрыядызацыю па фібулах.[1]

Бронзавы век амаль ня ведаў фібул; у гэтым стагодзьдзі, ды і то толькі ў канцы яго, яны былі ва ўжываньні ў Вугоршчыне, Паўночнай Нямеччыне, Скандынавіі. Пачынаючы з жалезнага веку, фібулы сустракаюцца ўвесь час у большасьці месцазнаходжаньняў. Фібулы, адкрытыя ў эўрапейскіх месцазнаходжаньнях, падзяляюцца Мантэліюсам на тры групы: вугор-скандынаўскую, грэцкую і італійскую.

У Старажытнай Грэцыі жанчыны насілі фібулы як на верхнім (amictus), так і на споднім адзеньні (indutus), мужчыны — толькі на верхняй; звычайна часткі адзеньня (плашчы) мацаваліся на правым плячы, радзей на грудзі, жанчыны ж ужывалі фібулы нярэдка на абодвух плячах.

У Беларусі фібулы вядомы з 3-га тыс. да н.э., існавалі да 13 ст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]