Фэрдынанд Лясаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрдынанд Лясаль
Ferdinand Lassalle
Род дзейнасьці філёзаф, юрыст, эканаміст, палітык
Дата нараджэньня 11 красавіка 1825
Месца нараджэньня Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Прусія
Дата сьмерці 31 жніўня 1864 (39 гадоў)
Месца сьмерці Жэнэва, Швайцарыя
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, палітык, эканаміст, адвакат, філёзаф
Навуковая сфэра паліталёгія, эканоміка, філязофія і юрыдычная практыка[d]
Месца працы
Бацька Heyman Lassal[d][2]
Маці Ro­sa­lie Heiz­feld[d]
Подпіс Выява аўтографу

Фэрдына́нд Ляса́ль (Lassalle, да 1846 Lassal; 11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Уроцлаў — 31 жніўня 1864, Жэнэва) — нямецкі філёзаф, юрыст, эканаміст, палітычны дзяяч. Заснавальнік і лідэр разнавіднасьці й плыні сацыялізму пад назвай лясальянства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1843—46 вывучаў філязофію, філялёгію й гісторыю ў Брэслаўскім і Бэрлінскім унівэрсытэтах. Ягоныя погляды сфармаваліся пад уплывам Ё. Г. Фіхтэ, Г. Гэгеля, Л. Бляна. У 1848—49 супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газэты»), якую рэдагаваў К. Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў горадзе Дусэльдорф у 1848 быў зьняволены. Распрацоўшчык асноваў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзыдэнт Усеагульнага нямецкага рабочага зьвязу. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго, заработак вагаецца вакол фізычна неабходнага мінімуму сродкаў існаваньня ў залежнасьці ад росту або скарачэньня рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае й роўнае выбарчае права, стварэньне зь дзяржаўнай дапамогай асацыяцыяў рабочых, дасягненьне бясклясавага грамадзтва шляхам рэформаў і інш. Быў прыхільнікам аб’яднаньня Нямеччыны пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О. Бісмаркам супраць лібэралаў.

Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар працаў «Філязофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сыстэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. паліт. твор), драмы «Франц фон Закінгэн» (1859) і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрдынанд Лясальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://fr.billiongraves.international/grave/Ferdinand-Lassal/25940483
  2. ^ http://www.rheinische-geschichte.lvr.de/Epochen-und-Themen/Themen/rebell-im-rheinland.-ferdinand-lassalle-die-revolution-18481849-und-die-arbeiterbewegung/DE-2086/lido/57d12cf49c8909.43544228#toc-3