Фэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Фэна»
Phæno
Зьнешні выгляд
Архітэктурны стыль Дэканструктывізм
Месцазнаходжаньне Нямеччына, Вольфсбург
Замоўца Вольфсбург
Сканчэньне будаўніцтва 24 лістапада 2005
Кошт будаўніцтва 79 млн эўра
Архітэктар Заха Хадыд
Узнагароды і прызы Прэмія RIBA, прэмія інстытуту інжынэраў-праектоўнікаў
Каардынаты 52°25′44″ пн. ш. 10°47′24″ у. д. / 52.42889° пн. ш. 10.79° у. д. / 52.42889; 10.79Каардынаты: 52°25′44″ пн. ш. 10°47′24″ у. д. / 52.42889° пн. ш. 10.79° у. д. / 52.42889; 10.79
«Фэна» на мапе Нямеччыны
«Фэна»
«Фэна»
«Фэна»
http://www.phaeno.com/

Навуковы цэнтар «Фэна» — інтэрактыўны навуковы цэнтар у нямецкім месьце Вольфсбург, які паўстаў у 2005 року.

У 1998 мескія ўлады распрацоўвалі надзел незанятай зямлі каля чыгуначнага вакзалу на поўдзень ад будаванага на той час Autostadt кампаніі Фальксваген. На гэтым месцы плянавалася пабудаваць мастацкі музэй, аднак др. Вольфганг Гутгарт, кіраўнік па справах культуры, спорту і адукацыі, разумеў, што такая інстытуцыя створыць канкурэнцыю пасьпяховаму Кунстмузэю Вольфсбургу. Ён наведаў Тэхнараму, навуковы цэнтар у Швайцарыі, і пераканаўся, што менавіта такая пабудова дапоўніць у Вольфсбургу Аўтаместа і мастацкі музэй.

У лістападзе таго ж року пачалося першапачатковае плянаваньне, а праз рок да распрацоўкі быў падключаны Джо Энсэл, амэрыканскі кансультант і дызайнэр. У конкурсе на найлепшы праект, абвешчаны ў студзені 2000, перамагла архітэктар Заха Хадыд з інжынэрам-праектоўнікам Адамсам Карам Тэйларам.

Афіцыйнае адкрыцьцё «Фэна» для наведнікаў адбылося 24 лістапада. Ягоны архітэктурны стыль характарызуецца як «гіпнатычная праца архітэктуры — від будынку, які надзвычайна пераварочвае нашае ўяўленьне пра будучыню». У 2006 року дызайн атрымаў эўрапейскую прэмію RIBA(en)[1] і прэмію інстытуту інжынэраў-праектоўнікаў(en).

Першым выканаўчым дырэктарам «Фэна» стаў др. Гутгарт.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ RIBA European Awards. RIBA. Праверана 21 верасьня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў