Фэльдмаршал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэльдма́ршал (па-нямецку: Feldmarschall), або генэрал-фэльдмаршал (па-нямецку: Generalfeldmarschall) — найвышэйшае вайсковае званьне, якое існавала ў арміях германскіх дзяржаваў, Расейскай імпэрыі, Сьвятой Рымскай імпэрыі і Аўстрыйскай імпэрыі. Адпавядае званьню маршала ў некаторых іншых арміях.

Гісторыя званьня «Фэльдмаршал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню тытул фэльдмаршала для галоўнага военачальніка зьявіўся ў дзяржаве, утворанай Тэўтонскім ордэнам у XIV стагодзьдзі. Пазьней існаваў у Прусіі. У XVI стагодзьдзі ў германскіх дзяржавах, а ў XVII стагодзьдзі ў Аўстрыі і Расеі было ўведзена званьне (чын) генэрал-фэльдмаршала, якое прысвойвалася галоўнакамандуючым сухапутных арміяў за асобыя заслугі падчас вайны.

Нямеччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Генэрал-фэльдмаршал (Нямеччына)

Да 1941 году чын (званьне) генэрал-фэльдмаршала быў найвышэйшым вайсковым званьнем у арміі і Ваенна-паветраных сілах Нямеччыны (у Ваенна-марскіх сілах мелася адпаведнае званьне — «грос-адмірал»). Падчас Другой сусьветнай вайны 1939—1945 гадоў ва ўзброеных сілах Нямеччыны званьне генэрал-фэльдмаршала мелі 26 военачальнікаў.

У 1940 годзе было ўведзена дадатковае званьне — «Райхсмаршал», адзіным уладальнікам якога быў Герман Герынг (авіяцыя). Пасьля падзеньня Трэцяга райху званьне генэрал-фэльдмаршала ў арміі і ВПС (а ў ВМС грос-адмірала) было скасавана.

Вялікабрытанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фэльдмаршал (Вялікабрытанія)

У Вялікабрытаніі званьне фэльдмаршала існуе з 1736 году і да цяперашняга часу (у 1996 годзе было прынята рашэньне не прысвойваць гэтае званьне ў мірны час).

Швэцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фэльдмаршал (Швэцыя)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэльдмаршалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў