Футбольная форма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Футболка зборнай Шатляндыі
Аргентынская каманда ў форме. 1960 год.

У футбольных правілах правіла 4: Экіпіроўка гульцоў вызначае, у якой экіпіроўцы гульцы могуць выходзіць на поле.

Абавязковыя элемэнты экіпіроўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • кашуля або футболка, абавязкова з рукавамі
  • нагавіцы: калі выкарыстоўваюцца споднікі, яны павінны быць таго жа колеру, што і нагавіцы.
  • гетры
  • шчыткі
  • буцы

Шчыткі павінны быць цалкам закрытыя гетрамі. Яны павінны быць зробленыя з прыдатнага матэрыялу (плястмаса, гума) і павінны забясьпечваць дастатковую ступень аховы.

Экіпіроўка брамніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форма брамніка павінна адрозьнівацца ад формы палявых гульцоў і судзьдзяў.

Дадатковая экіпіроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дазваляецца дадатковая экіпіроўка пры ўмове, што яна бясьпечная для самога гульца й для астатніх: павязкі, налакотнікі, накаленьнікі. Брамнікі амаль заўсёды носяць пальчаткі (хоць няма правілаў, якія забараняюць рабіць гэта палявым гульцам). Гульцы з дрэнным зрокам могуць насіць акуляры (пры ўмове, што яны ня зваляцца і нікога не параняць). Таксама дазваляецца апранаць акуляры ад сонца або пражэктараў.

Забароненая экіпіроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы ня могуць апранаць аніякай экіпіроўкі, якая можа быць небясьпечнай для іх саміх або для іншых гульцоў (уключна зь ювэлірнымі вырабамі).

Ювэлірныя вырабы й гадзіньнікі цалкам забароненыя. Заляпленьне ювэлірных вырабаў ліпкай стужкай лічыцца недастатковай мерай бясьпекі. Таксама забароненыя скураныя і гумовыя рамяні й стужкі.

Забаронена паказваць схаваныя пад футболкай лёзунгі або рэкляму. За гэта гулец штрафуецца арганізатарам спаборніцтва.

Пакараньні за парушэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульню спыняць не абавязкова. Як толькі мяч аказваецца па-за гульнёй, гулец выходзіць з поля і выпраўляе экіпіроўку. Як толькі мяч зноў аказваецца па-за гульнёй, судзьдзя правярае экіпіроўку й дазваляе (або не дазваляе) увайсьці на поле. Калі гулец заходзіць на поле без дазволу судзьдзі, яму паказваецца жоўтая картка.

Пасьля вынясеньні папярэджаньня гульня аднаўляецца вольным ударам на карысьць процілеглай каманды.

Запасныя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праверка правільнасьці экіпіроўкі гульцоў, якія выходзяць на замену, уваходзіць у абавязкі рэзэрвовага арбітра. Запасныя гульцы, якія ня ўдзельнічаюць у матчы, павінныя знаходзіцца ў трэніравальнай форме, што адрозніваецца ад формы футбалістаў на полі.

Судзейскі склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны судзьдзя, яго памочнікі і рэзэрвовы судзьдзя апранаюць экіпіроўку, якая адрозьнівае іх па колеры ад гульцоў абедзьвюх камандаў. Звычайна выкарыстоўваюцца чорны або жоўты колеры. Футболка галоўнага судзьдзі мае кішэню для нататніка і картак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольная формасховішча мультымэдыйных матэрыялаў