Фульда (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака Фульда

Фульда (ням. Fulda) — рака ў цэнтральнай Нямеччыне. Цячэ пераважна па фэдэральнай зямлі Гесэн, у ніжнім цячэньні таксама па фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія.

Даўжыня — 218 км, суднаходная на працягу 109 км. Фульда — адзін з вытокаў ракі Вэзэр, якая ўпадае ў Паўночнае мора. Фульда бярэ пачатак ля падножжа гары Васэркупе ў гарах Верхні Рон.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фульда (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў