Фрэнсіс Фукуяма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэнсіс Фукуяма
па-ангельску: Francis Fukuyama
Дата нараджэньня 27 кастрычніка 1952(1952-10-27)[1][2][3][…] (71 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, палітоляг, блогер, эканаміст, філёзаф, фатограф
Навуковая сфэра філязофія, эканоміка, паліталёгія[4], эканоміка і палітыка[d][4] і сусьветная палітыка[d][4][4]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Бацька Yoshio Fukuyama[d]
Узнагароды
Сайт fukuyama.stanford.edu (анг.)

Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (па-ангельску: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952 г., Чыкага) — уплывовы амэрыканскі філёзаф, палітычны эканаміст і пісьменьнік японскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 году ў Чыкага. Атрымаў ступень бакаляўра ў Карнэльскім унівэрсытэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце.

У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 працаваў супрацоўнікам дэпартамэнту палітычных навук у дасьледчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 быў супрацоўнікам аддзелу палітычнага плянаваньня дзярждэпартамэнту ЗША, дзе спачатку спэцыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Эўропе. У 1981-82 гадах таксама ўваходзіў у склад амэрыканскай дэлегацыі на эгіпецка-ізраільскіх перамовах па пытаньні палестынскай аўтаноміі.

У сусьветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (па-ангельску: The End of History and the Last Man) Фукуяма сьцьвярджае, што распаўсюд у сьвеце лібэральнай дэмакратыі заходняга ўзору сьведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаваньне канчатковай формы ўраду, канец веку ідэалягічных супрацьстаяньняў, глябальных рэвалюцыяў і войнаў, а разам зь імі — канец мастацтва, філязофіі ды інш.

У цяперашні час працуе прафэсарам Школы паглыбленых міжнародных дасьледаваньняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Ўнівэрсытэце Джонса Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага разьвіцьця SAIS і старшынём рэдакцыйнай рады часопісу «Амэрыканскія інтарэсы».

Кнігі па-ангельску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The End of History and the Last Man. Free Press, 1992. ISBN 0-02-910975-2
  • Trust: The Social Virtues and the Creation of Prosperity. Free Press, 1995. ISBN 0-02-910976-0
  • The End of Order (1997)
  • The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order. Free Press, 1999. ISBN 0-684-84530-X
  • Our Posthuman Future: Consequences of the Biotechnology Revolution. Farrar, Straus and Giroux, 2002. ISBN 0-374-23643-7
  • State-Building: Governance and World Order in the 21st Century. Cornell University Press, 2004. ISBN 0-8014-4292-3
  • America at the Crossroads: Democracy, Power, and the Neoconservative Legacy (Yale University Press, 2006). ISBN 0-300-11399-4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэнсіс Фукуямасховішча мультымэдыйных матэрыялаў