Фрыскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
фрыская група
Народнасьць фрызы
Арэал Фрысьлянд, Гронінген, Ніжняя Саксонія, Шлезьвіг-Гальштайн
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Склад
Колькасьць носьбітаў 350 000 — 750 000 чал.

Фрыскія мовы на мапе Заходняй Эўропы.
Цёмна-сінім — заходнефрыская мова,
сінім — паўночнафрыская,
блакітным — усходнефрыская

Фры́скія мовы — група цесна зьвязаных моваў у складзе англа-фрыскае падгрупы заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць фрызы. Колькасьць носьбітаў — ад 350 тыс да 750 тыс чал., распаўсюджаныя на паўднёвым узьбярэжжы Паўночнага мора ў Нідэрляндах і Нямеччыне (фэдэральныя землі Ніжняя Саксонія і Шлезьвіг-Гальштайн).

Адной з найбліжэйшых моваў да фрыскіх зьяўляецца ангельская мова, аднак яны не зьяўляюцца ўзаемназразумелымі адна для адной. Фрыскія мовы таксама маюць падабенствы зь ніжненямецкай, нідэрляндзкай і дацкай мовамі.

Унутраная клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група фрыскіх моваў падзяляецца на тры мовы: заходнефрыскую, усходнефрыскую ды паўночнафрыскую. Між усімі трыма мовамі не існуе ўзаемаразуменьня, аднак некаторыя лінгвісты лічаць усе тры мовы дыялектамі адзінае фрыскае мовы.

Заходнефрыская мова гістарычна знаходзілася пад моцным уплывам галяндзкае мовы, тады як паўночна- і ўсходнефрыская мовы зазнавалі ўплыў з боку нямецкай, ніжненямецкай і дацкай моваў.

Паўночнафрыская мова вылучаецца вялікай дыялектнай раздробненасьцю. Усходнефрыская мова часам можа лічыцца апошнім жывым дыялектам уласна ўсходнефрыскае мовы і можа праз гэта пазначацца тэрмінам затэрляндзкая фрыская мова.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць носьбітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць носьбітаў фрыскіх моваў пражываюць у Нідэрляндах, якія жывуць перадусім у правінцыі Фрысьлянд, што на поўначы краіны. Колькасьць носьбітаў мовы ў правінцыі складае прыкладна 350 тыс чал. З 1997 году правінцыя Фрысьлянд на афіцыйным узроўні выкарыстоўвае фрыскую назву — Fryslân. За апошнім часам адсочваецца тэндэнцыя да вывучэньня галяндцамі, якія жывуць у правінцыі, заходнефрыскае мовы, якая распаўсюджаная ў гэтай правінцыі.

У Нямеччыне налічваецца каля 2000 носьбітаў усходнефрыскае мовы[1]. Затэрлянд, арэал усходнефрыскае мовы, меў прыродную адасобленасьць ад суседніх рэгіёнаў, будучы аточаным забалочанымі раёнамі, што дапамагло захаваньню мовы. Гэты рэгіён знаходзіцца на паўночным захадзе фэдэральнае зямлі Ніжняя Саксонія.

Разам з гэтым, у рэгіёне Нордфрысьлянд нямецкае фэдэральнае зямлі Шлезьвіг-Гальштайн пражываюць блізу 10 тыс чал., якія размаўляюць на паўночнафрыскай мове[2]. Мова падзяляецца на кантынэнтальныя дыялекты, распаўсюджаныя на ўзьбярэжжы Нордфрысьлянду, і дыялекты астравоў, якія месьцяцца насупраць узьбярэжжа.

Усходнефрыская мова і большая частка дыялектаў паўночнафрыскай на цяперашні момант знаходзяцца пад значнай пагрозай[3].

Афіцыйны статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходнефрыская й паўночнафрыская мовы зьяўляюцца афіцыйна прызнанымі ўрадам Нямеччыны як мовы меншасьці[4], заходнефрыская мова мае афіцыйны статус у правінцыі Фрысьлянд поруч зь нідэрляндзкай мовай.

Лінгвістычная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марфалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для назоўніку ў сучасных фрыскіх мовах характэрны род, лік, склон і артыкль. Маюцца два граматычных роды — агульны і сярэдні, якія выяўляюцца з дапамогай пэўнага артыкля (іншых зьнешніх прыкмет няма). Існуе два склоны — агульны і родны, ужываньне якіх дастаткова абмежавана.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнафрыскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раньнім Сярэднявеччы фрыскія землі распасьціраліся ад места Бруге, што на паўночным захадзе сучаснае Бэльгіі, да ракі Вэзэр (паўночны захад Нямеччыны). На цяперашні момант гэты гістарычны рэгіён часам называюць Вялікай Фрызіяй, а некаторыя зь ягоных жыхароў, нягледзячы на страту мовы, дагэтуль адзначаюць у гісторыі сваіх рэгіёнаў фрыскую прысутнасьць.

Фрыскія мовы зьяўляюцца блізкімі да ангельскай мовы і мовы скотс, разам з гэтым, гістарычна яны зазнавалі ўплыў з боку нідэрляндзкае мовы. Павелічэньню адрозьненьня фрыскіх моваў ад ангельскай таксама спрыялі павелічэньне ўплыву на фрыскія мовы з боку нідэрляндзкай і ніжненямецкай, а на ангельскую — нармандзкай. Нягледзячы на значнае зьмяншэньне ўзаемаразуменьня паміж дзьвюма мовамі, ангельскі дыялект Нартамбэрлэнду (рэгіён на паўночным усходзе Ангельшчыны) мае шэраг рысаў, якія збліжаюць яго з фрыскімі мовамі.

Старажытнафрыская мова, між тым, адзначаецца вялікай ступеньню падабенства ў дачыненьні да стараангельскай мовы[5].

На фоне астатніх заходнегерманскіх моваў фрыскія й ангельская мова разам вылучаюцца наяўнасьцю выпадзеньня насавых зычных у шэрагу словаў (напр., ням. uns — фрыск. ús, анг. us; ням. sanft — фрыск. sêft, анг. soft; ням. Gans — фрыск. goes, goose) і памякчэньня k перад некаторымі галоснымі ў ch (напр., анг. cheese, church; фрыск. tsiis, tsjerke; але нідэрляндзкае kaas, kerk; высок.-ням. Käse, Kirche). Тым ня менш, гэтая зьява не адлюстравалася ў фрыскіх словах, адпаведных ангельскім chin, choosekin, kieze.

Адным з асноўных адрозьненьняў паміж старажытнафрыскай і сучаснымі фрыскімі мовамі зьяўляецца адсутнасьць склонаў у апошніх.

Пэрыяд існаваньня старажытнафрыскай мовы адзначаецца паміж сярэдзінай XII і сярэдзінай XVI ст. Большасьць захаваных тэкстаў на старажытнафрыскай мове прыпадае на пэрыяд XIVXV стагодзьдзяў, аднак некаторыя прыходзяцца на пэрыяд XIIXIII стагодзьдзяў. Як правіла, гэтыя тэксты адносяцца да заканадаўчае галіны. На мове існуюць і ранейшыя дакумэнтальныя сьведчаньні, у прыватнасьці, рунічным пісьмом, якія пачалі зьяўляцца прыкладна з ІХ ст. Тым ня менш, гэтыя надпісы звычайна прадстаўляюць зь сябе запісы некалькіх словаў, з прычыны чаго нельга меркаваць пра іх як пра першыя прыклады літаратуры.

У сярэдзіне XVI ст. адбыўся ўмоўны пераход старажытнафрыскае мовы ў пэрыяд сярэднефрыскае мовы, прычынаю чаго стаў абрыў літаратурнае традыцыі на мове.

Сярэднефрыскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да XV ст. старажытнафрыская мова была распаўсюджаная ў вусным маўленьні і пісьмовым абарачэньні, аднак з XVI ст. яе сфэра ўжытку звузілася да вуснага маўленьня серад жыхароў сельскае мясцовасьці. Адной з асноўных прычынаў гэтага стала ўваходжаньне сучаснага Фрысьлянду ў склад уладаньняў герцага Альбэрта Саксонскага і ўсталяваньнем нідэрляндзкае мовы як афіцыйнай. Між тым, нават па аднаўленьні незалежнасьці Нідэрляндаў, старажытнафрыская мова ня здолела вярнуць свой статус. Прычынай гэтага было ўзвышэньне Галяндыі серад іншых правінцыяў Нідэрляндаў, праз што мова мова правінцыі, галяндзкая (цяпер вядомая як нідэрляндзкая), стала дамінаваць у афіцыйных і рэлігійных сфэрах ужытку. У гэты пэрыяд адзначаецца паэт Гюсбэрт Япікс (16031666), які ў значнай ступені спрычыніўся да стварэньня фрыскай артаграфіі й літаратуры.

Аўтараў, падобных Г. Япіксу, не існавала да XIX ст., калі зьявілася вялікая колькасьць фрыскіх пісьменьнікаў і паэтаў. Гэты пэрыяд супаў з узьнікненьнем новага літаратурнага стандарту, з прычыны чаго з 1820-х гадоў пачынаюць адлічваць пэрыяд існаваньня сучаснай заходнефрыскай мовы.

Прыклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Параўнаньне фрыскіх моваў зь некаторымі іншымі германскімі мовамі на прыкладзе аднаго тэксту.

  • Затэрляндзкая фрыская: Die Wänt strookede dät Wucht uum ju Keeuwe un oapede hier ap do Sooken.
  • Паўночнафрыская, бэкінгардзкі дыялект: Di dreng aide dåt foomen am dåt kan än mäket har aw da siike.
  • Заходнефрыская: De jonge streake it famke om it kin en tute har op 'e wangen.
  • Гронінгенская дыялектная група
    ніжнесаксонскіх дыялектаў
    ніжненямецкае мовы: De jonge streake it famke om it kin en tute har op 'e wangen.
  • Усходнефрыскі дыялект
    ніжнесаксонскіх дыялектаў
    ніжненямецкае мовы: De Fent/Jung straktde dat Wicht um't Kinn to un tuutjede hör up de Wangen.
  • Дацкая: Drengen strøg/aede pigen på hagen og kyssede hende på kinden.
  • Нідэрляндзкая: De jongen aaide/streek het meisje langs haar kin en kuste/zoende haar op haar wangen.
  • Ніжнесаксонскія дыялекты Нідэрляндаў: De jonge strek 't dearntje um de kinne en gaf heur een smok op de wangen.
  • Кёльнскі дыялект: Dä Fänt/Jong strech däm Weech öm_et Kenn un büzd_em op de Backe.
  • Нямецкая: Der Junge streichelte das Mädchen ums Kinn und küsste es auf die Wange.
  • Ангельская: The boy stroked the girl around the chin and kissed her on the cheeks.
  • Ланкашырскі дыялект: Th' lad strorkt 'lass on 'jib an busst er on th' cheaks.
  • Сучасная мова скотс: The laddie straikit the lassie aboot the chin an kisst her on the chowk.
  • Пераклад: Хлопчык пагладзіў дзяўчынку ля падбародку і пацалаваў яе ў шчокі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В. П. Берков. Современные германские языки. — 2-е изд. — М.: АСТ, 2001. — 336 с. — 5000 ас. — ISBN 5-17-010576-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marron C. Fort. Das Saterfriesische / Horst Haider Munske,Nils Århammar. — Handbuch des Friesischen. — Tübingen: Niemayer, 2001.
  2. ^ Frisian, Northern | Ethnologue
  3. ^ Matthias Brenzinger. Language Diversity Endangered. — Mouton de Gruter, The Hague. — С. 222.
  4. ^ Friesisch-Gesetz, нямецкія ВікіКрыніцы.
  5. ^ Rolf H. Bremmer Jr. An Introduction to Old Frisian. History, Grammar, Reader, Glossary. — Amsterdam, Philadelphia: 2009.