Фобас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фобас
спадарожнік Марса
Здымак Фобаса, зроблены апаратам «Марс-экспрэс»
Здымак Фобаса, зроблены апаратам «Марс-экспрэс»
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Асаф Гол
Дата адкрыцьця 18 жніўня 1877
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 9377,2 км
Эксцэнтрысытэт 0,0151
Арбітальны пэрыяд 7 г 39,2 хвіл
Нахіл арбіты 1,093° (да экватара Марса)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 22,2 км
Плошча паверхні ~6100 км²
Маса 1,07×1016 (10 721 016) кг
Шчыльнасьць 1,85 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,0084—0,0019 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі супадае з арбітальным, г. з. Фобас зьвернуты да Марса адным бокам
Нахіл восевага кручэньня
Альбеда 0,07
Тэмпэратура паверхні ~233 К
Атмасфэра адсутнічае

Фо́бас (па-грэцку: φόβος — страх, адгэтуль мэдыцынскі тэрмін фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафом Голам у 1877 годзе.

Фобас разьмешчаны на адлегласьці 2,77 радыюсу Марса ад цэнтра плянэты, і робіць адно абарачэньне за 7 г 39 хвіл 14 с, што хутчэй абарачэньня Марса вакол восі. У выніку, на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.

Фобас круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Яго арбіта знаходзіцца ўсярэдзіне мяжы Роша, і спадарожнік не разьдзіраецца толькі за кошт сваёй унутранай трываласьці. Такое разьмяшчэньне арбіты прыводзіць да таго, што з Фобаса зрываюцца камяні, якія часта пакідаць прыкметныя разоры на паверхні спадарожніка. Прыліўнае ўзьдзеяньне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ў будучыні прывядзе да яго падзеньня на Марс.

Разоры на паверхні Фобаса

Памеры Фобаса складаюць 26,6×22,2×18,6 км, яго паверхня ўсеяная кратэрамі, самы буйны зь якіх — Сьцікні — мае дыямэтар 8 км. Будзь удар, які спарадзіў яго, ледзь мацней, Фобас, хутчэй за ўсё, проста раскалоўся бы. З кратэрам зьвязаныя сыстэмы разломаў і расколін.

У 1988 годзе былі запушчаныя дзьве аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі «Фобас» для дасьледаваньня Марса і яго спадарожнікаў. Адзін з апаратаў быў страчаны праз 2 месяца пасьля запуску, другі пасьпяхова дасягнуў Марса і пасьпеў выканаць частку дасьледчай праграмы да таго, як кантакт зь ім спыніўся.

Чарговая экспэдыцыя да Фобаса вызначаная на 2009 год у рамках праграмы «Фобас-грунт» Расейскага касьмічнага агенцтва.

Прадказаньне Джонатана Сўіфта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У трэцяй частцы разьдзела 3 «Вандраваньняў Гулівэра» (1726), якая апісвае якая лётае выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтра плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. Гэтае супадзеньне вельмі дзіўна[1].

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На фатаздымках NASA на паверхні Фобаса была знойдзеная загадкавая маналітная структура (паўкруг дыямэтрам 15—20 мэтраў), вельмі незвычайная для паверхні Фобаса. Сярод вэрсіяў разглядаецца вэрсія аб застрэглым астэроідзе[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дэймас — другі спадарожнік Марса
  • «Фобас» — сэрыя савецкіх аўтаматычных станцыяў, дасьледвалых спадарожнікі Марса

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]