Флямінга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флямінга
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваСапраўдныя шматвузавыя
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтахі
ПадклясаНованёбныя
АтрадФлямінгападобныя
СямействаФлямінгавыя
РодФлямінга
Бінамінальная намэнклятура
Phoenicopterus Карл Лінэй

Флямі́нгарод птахаў, які належыць да адзінага нявымерлага з 4 сямействаў атраду флямінгападобных. Мае 4 віды. Пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводзьдзях марскіх узьбярэжжаў, салёных азёраў. Утвараюць калёніі (да 25 тыс. пар). Найбольш вядомы Флямінга звычайны (чырванакрыл), які набывае ружовую афарбоўку ад ужываньня чырвоных рачкоў і багавіньня, багатага на каратыноіды[1]. Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.

Даўжыня да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэньне рыхпае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценьнямі да чырвонага, канцы крылаў чорныя. Дзюба вялікая, сагнугая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб’я рагавыя пласьцінкі, з дапамогай якіх флямінга адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвякоў, насеньне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай.

Манагамы. Адкладваюць 1-3 яйцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]