Фазіль Іскандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фазіль Іскандэр
рас. Фазиль Абдулович Искандер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 сакавіка 1929(1929-03-06)[1][2][3][…]
Памёр 31 ліпеня 2016(2016-07-31)[4][2][5][…] (87 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1957—2016
Жанр мэмуары[d], проза, сатыра, прытча, эсэ і афарызм
Мова расейская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://faziliskander.com/

Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (па-расейску: Фазиль Абдулович Искандер; 6 сакавіка 1929, г. Сухумі, Абхазія31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Расея) — абхаскі пісьменьнік, вядомы на прасторах былога Савецкага Саюзу за яскравае апісаньне каўкаскага жыцьця, у асноўным пісаў па-расейску.

Іскандэр — інтэлектуал Абхазіі, ён дыстанцаваў сябе ад Абхаскіх сэпаратысцкіх рухаў ў канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхаскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Ён папярэдзіў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр ня быў успрыняты сур’ёзна ніводным канфліктуючым бокам і быў падвергнуты крытыцы нават з боку сваіх суайчыньнікаў.

Фазіль Іскандэр вядомы ў сьвеце як аўтар навэлі «Сандро з Чэгема», што распавядае аб жыцьці ў выдуманай абхаскай вёсцы ад пачатку XX стагодзьдзя і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхаскім Габрыелем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не асабліва відавочныя ў тэксьце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Фазіля быў у 1938 годзе дэпартаваны за межы СССР разам зь іншымі асобамі іранскага паходжаньня. Фазіль выхоўваўся сваякамі па матчынай лініі. Скончыў сухумскую школу з залатым мэдалём, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, скончыў яго ў 1954 годзе. Працаваў у газэтах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». З 1956 году рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхаскім літаратурным выдавецтве. У тым жа 1957 годзе прыняты ў сябры СП СССР.

У 1993 годзе ўзнагароджаны Пушкінскай прэміяй, а ў 1999 годзе прэміяй «Трыюмф». Жыў у Маскве.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973—1988 — раман Сандро з Чэгема (Сандро из Чегема)
  • 1966 — зборнік апавяданьняў Трынаццаты подзьвіг Гэракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1966 — Сузор’е Казлатура (Созвездие Козлотура)
  • 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
  • 1993 — Чалавек і яго навакольлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1957 — Горныя сьцежкі (Горные тропы)
  • 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Fasil Abdulowitsch Iskander // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Fazil Iskander // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ а б L’écrivain Fazil Iskander est mort (фр.) / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  5. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фазіль Іскандэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў