Фабіян Шантыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фабіян Шантыр
камісар па нацыянальных правах Часовага ўраду БССР
1 студзеня — 2 лютага 1919
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 лютага 1887
Памёр: 29 траўня 1920 (33 гады)
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада
Сужэнец: Зоська Верас
Дзеці: Антон Шантыр[d]

Фабія́н Гіля́равіч Шантыр (пс. Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф.; (4 лютага [ст. ст. 23 студзеня] 1887, Слуцак — 29 траўня 1920, Навазыбкаў) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зьняволены ў Слуцкай турме ў 1905—1907 гадох. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.

Пачаў друкавацца ў газэце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 зьмяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў расейскае войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталю ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клюбу «Беларуская хатка», куды прыяжджаў з Бабруйску. Пазнаёміўся тамака з Зоськай Верас, зь якой пасьля ажаніўся. У 1919 мелі сына Антона[1].

У 1917 стаў адным зь лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На Зьезьдзе беларускіх нацыянальных арганізацыяў (Менск, 25—27 сакавіка 1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацыяў і партыяў.

Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім зьезьдзе у сьнежні 1917. Тады, кіруючы левай фракцыяй, шукаў парытэтнага хаўрусу з бальшавікамі. У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага вайсковага камісарыяту, загадчык Смаленскага аддзяленьня Белнацкаму. Адзін з аўтараў зборніку «Зажынкі» (Масква, 1918).

Напачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўраду БССР. У той год арыштаваны зь іншымі чальцамі ўраду[2]. Пасьля — супрацоўнік Менскага губэрнскага ваеннага камісарыяту і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту.

Удзельнічаў у выданьні газэты «Савецкая Беларусь». У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17 красавіка 1920 арыштаваны асобным аддзелам 16-ай арміі і 26 красавіка прыгавораны да НМП. Расстраляны 29 траўня ў горадзе Навазыбкаў[3].

Стаўся першаю ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры[4].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаў апавяданьні «Захар», «Ноч» і «Пад шум лесу»[5].

  • * Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самаадзначэньня народу. Слуцк, 1918;
  • У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Содаль. Фабіян! Фабіян!.. // Наша Ніва №18-2005
  2. ^ Сергей Крапивин (07.01.2009) Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь. Naviny.byПраверана 11 верасьня 2010 г.
  3. ^ ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч //http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=109&Itemid=155
  4. ^ Уладзімер Арлоў. (9.02.2006) Імёны Свабоды: Фабіян Шантыр. Радыё СвабодаПраверана 11 верасьня 2010 г.
  5. ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2012. — № 23 (27138). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]