У тумане (фільм, 2012)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«У тумане»
рас. В тумане
Жанр драма
Рэжысэр Сяргей Лазьніца
Сцэнарыст Васіль Быкаў, Сяргей Лазьніца
Заснаваны на У тумане[d]
Прадусар Гайна Дэкерт
Рычард МакКалум
У ролях Уладзімер Сьвірскі
Уладзіслаў Абашын
Сяргей Колесаў
Апэратар Алег Муту
Мантаж Даніэліюс Каканаўскіс[d]
Вытворчасьць Беларусьфільм
MA.JA.DE Fiction
Rija Films
Lemming Film
GP Cinema Company
Распаўсюд Cirko Film[d][1]
Дата выхаду 2012
Працягласьць 127 хвілін
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг Расеі Расея
Сьцяг Латвіі Латвія
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Мова расейская
Бюджэт 2 млн. эўра[2]
Папярэдні «Шчасьце маё» (2010)
Наступны «Майдан» (2014)
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«У тума́не» — ваенная кінадрама 2012 году, зьнятая рэжысэрам Сяргеем Лазьніцам паводле аднайменнага рамана Васіля Быкава. Стала 2-м экранізаваньнем рамана пасьля фільма 1992 року, зьнятага рэжысэрам Сяргеем Лінковым. Карціна ўдзельнічала ў асноўным конкурсе 65-га Канскага кінафэстывалю (Францыя). Фільм быў узнагароджаны спэцыяльным прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (Парыж). Правы на сусьветны продаж стужкі набыло нямецкае прадпрыемства «Запалкавая фабрыка» (Кёльн)[3].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1942 рок. Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. Пад час расьсьледаваньня справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць чыгуначнага абходчыка Сушчэню, але за тым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з акупантамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе зьбіраюцца забіць яго як здрадніка. Але на шляху ў прызначанае месца партызаны трапляюць у пастку гестапаўцаў, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. У выніку бойкі паміж партызанамі й гестапаўцамі адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца зь ім сам-насам і ў яго зьяўляецца шанец даказаць сваю невінаватасьць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе рэжысэр Сяргей Лазьніца атрымаў дазвол на экранізаваньне рамана «У тумане» ад Васіля Быкава. Здымкі праходзілі ў Латвіі цягам 28 дзён[3]. Пры здымках дапусьцілі памылку. Каля ўваходу ў Райхскамісарыят, адкуль адпускалі Сушчэню, віселі сьцягі Трэцяга рэйху зь левабаковай свастыкай, хоць Трэці Райх выкарыстоўваў на сваім сьцягу правабаковую свастыку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  2. ^ http://www.webcitation.org/6AmX1NiVb Сергей Лозница приступает к подготовительному этапу работы над вторым игровым фильмом «В тумане»
  3. ^ а б Вольга Чайкоўская. Даеш Каны // Жырандоля. — 21 красавіка 2012. — № 14 (143). — С. 3.
  4. ^ https://web.archive.org/web/20120818133225/http://www.gaiff.am/en/news/2012/07/15/15.07.2012