Усходні Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сьцяг Усходняга Бэрліну

Усходні Бэрлін — частка гораду Бэрліну, якая пасьля Другой сусьветнай вайны патрапіла ў савецкі сэктар акупацыі. У 1949 Усходні Бэрлін стаў сталіцай НДР і афіцыйна зваўся Бэрлін, сталіца НДР. На савецкіх мапах усходняя частка гораду называлася як Дэмакратычны Бэрлін у процівагу Заходняму Бэрліну. Заходнія Хаўрусьнікі ніколі не прызналі сувэрэнітэт Усходняй Нямеччыны ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжаньня ў Бэрліне Нацыянальнай народнай арміі НДР.

Усходні (зялёны колер) і Заходні (шэры колер) Бэрлін. Надпісаны акругі Усходняга Бэрліну.

У склад Усходняга Бэрліну ўваходзіла 11 акругаў:

Цэнтрам сталіцы НДР быў пляц Аляксандарпляц (у прастамоўі «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (па-нямецку: Unter den Linden). На захадзе гэтая вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскую браму, за якой пачынаўся Заходні Бэрлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амэрыканскую, брытанскую і францускую.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]