Унівэрсытэт Паўла Ёзэфа Шафарыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унівэрсытэт імя Паўла Ёзэфа Шафарыка ў Кошыцах
Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach
Мэдычны факультэт УПЁШ
Мэдычны факультэт УПЁШ
Заснаваны 1959
Тып грамадзкі
Рэктар Ладзіслаў Мірасай
Факультэтаў 5
Колькасьць пэрсаналу 1250
Колькасьць студэнтаў 5700
Месцазнаходжаньне
Горад Кошыцэ
Краіна Славаччына
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] і Кансорцыюм эўрапейскіх таксанамічных прадпрыемстваў[d][2]
Вэб-сайт www.upjs.sk

Унівэрсытэ́т імя́ Па́ўла Ё́зэфа Ша́фарыка ў Ко́шыцахвышэйшая навучальная ўстанова Славаччыны. Знаходзіцца ў Кошыцах. Заснаваны ў 1959 годзе і носіць імя славацкага паэта, філёляга і гісторыка XIX стагодзьдзя Паўла Ёзэфа Шафарыка.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны ў 1959 року шляхам злучэньня мэдычнага факультэту ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе і філязофскага факультэту Вышэйшай пэдагагічнай школы ў Прэшаве. Уважаецца наступнікам езуіцкага Кошыцкага ўнівэрсытэту.

У 1963 року ў склад унівэрсытэту быў перададзены прыродазнаўчы факультэт. У 1964 да іх дадаўся пэдагагічны з Прэшава, а ў 1973 — і юрыдычны факультэт у Кошыцах.

У 1990 року ў склад унівэрсытэту былі ўлучаныя праваслаўны багаслоўскі ды грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэты.

УПЁШ — другая пасьля браціслаўскага ўнівэрсытэту Коменскага найбольшая навучальная ўстанова ў Славаччыне.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт Паўла Ёзэфа Шафарыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
  2. ^ https://cetaf.org/members/cetaf-members