Унг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унґ

Герб камітату Унґ

Камітат Унґ

Адміністрацыйны цэнтар (1910): Ужгарад
Насельніцтва (1910): 162 089
Плошча (1910): 3230 км²
Сёньняшняя прыналежнасьць:

Сьцяг УкраіныУкраіна
Сьцяг Славаччыны Славаччына
Сьцяг ВугоршчыныВугоршчына (невялікая частка ў раёне мястэчка Загань).

Мапа камітату
Будынак жупанату ва Ўжгарадзе

Унг, ́Унскі каміт́ат, Уж́анскі каміт́ат (па-вугорску: Ung vármegye, па-лацінску: comitatus Unghensis) — гістарычны камітат у паўночна-ўсходняй частцы Каралеўства Вугоршчына, які межаваў з аўстрыйскаю правінцыяю Галічына на поўначы, з камітатам Зэмплін на захадзе, Бэрэзкім камітатам на ўсходзе ды Сабольцкім — на поўдні. У наш час 2/3 тэрыторыі ўваходзяць да складу Закарпацкае вобласьці Ўкраіны, 1/3 — да Міхалавецкага ды Собранецкага раёнаў Славаччыны. Адміністрацыйным цэнтрам быў Ужгарад. Камітат існаваў да 1919 року.

Ґеаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З поўначы тэрыторыя камітату Унґ была абмежаваная хрэбтамі Карпатаў, з поўдні — рэчкамі Ціса ды Латорыца, з захаду — Лабарцам. У 1910 годзе тэрыторыя камітату складала 3 230 км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унґ быў адным з найстарэйшых камітатаў Каралеўства Вугоршчына. Пасьля паразы Аўстра-Вугоршчыны ў Першай сусьветнай вайне ды яе распаду 1918 року, паводле Трыянонскае дамовы 1920 року, амаль што ўся тэрыторыя камітату адайшла да Чэхаславаччыны, невялікая частка ля места Загань адайшла да Вугоршчыны. У складзе Чэхаславаччыны тэрыторыя была падзеленая між чэхаславацкімі землямі — Падкарпацкаю Русьсю ды Славаччынаю. 1938 року заходняя частка камітату була занятая Гартысцкаю Вугоршчынаю, а 1944 року — Чырвонаю Арміяю. 1945 року Падкарпацкая Русь адайшла да СССР, заходняя частка, што насіла назву Ўсходні Зэмплін, засталася ў Славаччыне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З прычыны перакладу патачковых школаў з украінскае мовы на вугорскую цягам 19 стагодзьдзя — з 1810 па 1910 рокі больш ніж удвая зьнізілася доля русінаў у населеньні камітату Унґ. У 1810 року іх было 88,5 %, 1840 — ужо 53,6 %, а ў 1857 — толькі 51,0 %[1]. У 1910 годзе ўкраінцаў засталося ўжо лішэ 38.1 %. То было насьледкам мадзярызацыі ды славакізацыі ўкраінцаў.

Колькасьць украінцаў

камітата Сьпіш па роках[2][3]

Рок Адсотак
1795 88,5 %
1810 88,5 %
1840 53,6 %
1857 51,0 %
1900 36.4 %
1910 38.1 %

1900[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць жыхароў камітату Унґ у 1900 року налічвала 153 266 асобаў і складалася з наступных моўных супольнасьцяў[3], сярод іх:

Насельніцтва:

Паводле зьвесткаў перапісу 1900 року, камітат складаўся з наступных рэліґійных грамадаў:[4]

Рэліґійныя грамады:

1910[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць жыхароў камітату Унґ у 1910 року налічвала 162 089 асобаў[3], сярод іх:

Паводле зьвесткаў перапісу 1910 року, акруга складалася з наступных рэліґійных грамадаў:[5]

Рэліґійныя грамады:

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1773 року існавалі тры раёны: Ужгарадскі, Собранецкі ды Капушанскі.

Акругі
Акруга Адм. цэнтар
Надзьбэрэзна (па-вугорску: Nagybereznai járás) Вялікі Бярозны
Надзькапош (па-вугорску: Nagykaposi járás) Вельке Капушаны
Пэрэчэнь (па-вугорску: Perecsenyi járás) Пярэчын
Сярэдне (па-вугорску: Szerednyei járás) Сярэдне
Собранц (па-вугорску: Szobránci járás) Собранцы
Унґвар (па-вугорску: Ungvári járás) Ужгарад
Вольнае места
Ужгарад

Герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўяўляе сабою тарчу францускае формы, расьсечаны на блакіт і чэрвень, над якім месьціцца сталёвы лыцарскі шалом, увянчаны трырыжкаваю шляхецкаю каронаю. Над тарчаю месьціцца намёт сіняга і чырвонага колеру, падбіты срэбрам і золатам. У верхнім блакітным полі тарчы месьціцца фіґура лыцара ў сталёвай брані ды залаты трырыжковай кароне, які трымае ў руках па тры залатыя калосьсі пшаніцы. Перад постацьцю рыцара — тэж залатая дваранская трырыжковая карона. У ніжнім чырвоным полі тарчы — дзьве срэбныя паласы.

Гэты герб і дагэтуль упрыгожвае барокавую арку, узьвядзеную перад будынкам старога камітацкага дома (жупанату), збудаванага 1769 року ва Ўжгарадзе. Сам будынак разабраны ў 1930-х гадах. Таксама герб можна пабачыць і на франтоне новага камітацкага будынку, узьвядзенага 1809 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кабузан В. М. Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год(недаступная спасылка) — Ин-т рос. истории РАН; М.: Наука, 2006. 191 с.
  2. ^ Кабузан В. М. Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год — Ин-т рос. истории РАН; М.: Наука, 2006. 135 с,192 с.
  3. ^ а б в https://web.archive.org/web/20200918061955/https://kt.lib.pte.hu/cgi-bin/kt.cgi?konyvtar/kt06042201/0_0_..
  4. ^ KlimoTheca :: Könyvtár. Kt.lib.pte.hu. Праверана 2012-06-26 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.
  5. ^ KlimoTheca :: Könyvtár. Kt.lib.pte.hu. Праверана 2012-06-26 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Magyarország történelmi földrajza a Hunyadiak korában / Györffy György. — 1890.
  • Az Árpád-kori Magyarország történeti földrajza. I / Csánki Dezső. — 1963.