Уладзіслаў I Герман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў I Герман
Władysław I Herman
Князь Польшчы
Партрэт працы Яна Матэйкі
Князь Польшчы
1079 — 1102
Папярэднік Балеслаў II Сьмелы
Наступнік Зьбігнеў,
Балеслаў III Крывавусны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1043, Кракаў, Польшча
Памёр 4 чэрвеня 1102, Плоцк, Польшча
Дынастыя Пясты
Сужэнец каля Юдзіта Ураціслаўна[d] і каля Юдыт Нямецкая[d]
Бацька Казімер I Аднавіцель
Маці Дабранега

Уладзіслаў I Герман (па-польску: Władysław I Herman; 1043 — 4 чэрвеня 1102) — польскі князь (1079—1102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Барацьба за сталец[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казімера I Аднавіцеля й Дабранегі, дачкі Ўладзімера I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Балеслава II Сьмелага. Уладзіслаў дамогся зьмены ўлады й заняў польскі сталец.

У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I ня быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасьцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносінаў зь Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасьці, якая была з цяжкасьцю здабыта ягоным папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу й на працягу ўсяго часу свайго кіраваньня менаваўся князем Польшчы. У зьнешняй палітыцы Ўладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да фэадальнай раздробленасьці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княскай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэньне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідэраў польскай знаці, ваеводы Сецеха.

Найбольш сэпаратысцкія настроі зьявіліся ў Сылезіі. Ачольваў мясцовае шляхецтва старэйшы сын Уладзіслава Зьбігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Зьбігнеў захапіў у 1092 годзе Ўроцлаў і стварыў у Сылезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіей і ў 1096 годзе разьбіць Зьбігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсьці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 году, князь перадаў Зьбігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Балеславу — Сылезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком зьнешняй палітыцы й дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Зьбігнеў й Балеслаў змаглі разьбіць войска бацькі й у 1099 годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Зьбігнеў атрымаў астанюю частку Вялікай Польшчы, Куявію й Серадзка-Лэнчыцкія землі, а Балеслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў зьмешчаны ваявода Сецех — лідэр цэнтралісцкай партыі.

Папярэднік
Балеслаў II Сьмелы
Князь польскі
1079—1102
Наступнік
Зьбігнеў,
Балеслаў III Крывавусны