Уладзіслаў Ардзінба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Ардзінба
Сьцяг Абхазіі 1-ы прэзыдэнт Абхазіі
26 лістапада 1994 — 12 лютага 2005
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Сяргей Багапш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 траўня 1945(1945-05-14)
Памёр: 4 сакавіка 2010(2010-03-04)[1] (64 гады)
Партыя:
Дзеці: Мадзіна
Адукацыя:
Узнагароды: Герой Абхазіі, ордэн «Ахьдз-Апша»

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 траўня 1945, сяло Ніжняя Эшэра Сухумскага раёну Абхазіі — 4 сакавіка 2010[3], Масква) — абхаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, вядомы савецкі гісторык-усходазнавец, адзін з найбуйных савецкіх хетолягаў (да 1990 году), першы прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія (1994—2004).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, затым асьпірантуру пры Інстытуце Ўсходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 году, займаўся вывучэньнем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. Зьяўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 годзе выбіраецца дырэктарам Абхаскага навукова-дасьледчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Д. Гулія.

У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзыдыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынём.

Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэньне. З пачаткам у жніўні 1992 году вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшынём Дзяржаўнага камітэту абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў.

26 лістапада 1994 году Ардзінба быў абраны першым прэзыдэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 году — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 годзе з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.

Уладзіслаў Ардзінба меў жонку і дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]