Уладзімеж Антаневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімеж Антаневіч (15 ліпеня 1893, места Самбар — 1968) — польскі археоляг. Прафэсар (1920), правадзейны чалец Польскай АН (1952).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19251933 гадах выкладаў у Віленскім ўнівэрсытэце, а ў 19361939 рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту і адначасова кіраўнік катэдры археалёгіі.

Спрабаваў акрэсьліць тэрыторыю сьвідэрскай культуры на Беларусі і выказаў меркаваньне, што яе плямёны зьявіліся тут не пазьней за канец верхняга нэаліту.

У 1934 ў Менску ўзяў удзел у навуковай канфэрэнцыі, наладзіў кантакты зь беларускімі археолягамі Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім, Канстантынам Палікарповічам.

Аўтар каля 300 навуковых працаў па археалёгіі, народным мастацтве, музэйнай справе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.