Узброеныя сілы Канады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канадзкія ўзброеныя сілы
анг. Canadian Armed Forces
франц. Forces armées canadiennes

Эмблема Канадзкіх ўзброеных сілаў
У сучасным выглядзе з 1968
Падразьдзяленьні Камандваньне сухапутных войскаў
Камандваньне ВМС
Камандваньне ВПС
Камандваньне сілаў спэцыяльнага прызначэньня Канады
Камандваньне экспэдыцыйных сілаў Канады
Камандваньне апэратыўнай падтрымкі Канады
Камандваньне Канады
Штаб-кватэра Штаб нацыянальнй абароны (Атава, Антарыё)
Камандаваньне
Галоўнакамандуючы Лізавета II, Королева Канады
Прадстаўлены Генэрал-губэрнатарам Дэвідам Лойдам Джонстанам
Міністар абароны Пітэр Макей, дэпутат ад Цэнтру Новай Шатляндыі
Начальнік штаба абароны Канады Генэрал Ўолтэр Натынчык
Вайсковыя сілы
Свабоднае насельніцтва 8 072 010 — мужчыны
7 813 462 — жанчыны
Прыдатныя да вайсковай службы 6 646 281 — мужчыны
6 417 924 — жанчыны
Занятыя ў войску 67 735
Разгорнутыя за мяжой 3600
Запас 35 280
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 21,3 млрд канадзкіх даляраў (2010)
Адсоткі СНП 1,1% (132-е месца ў сьвеце) (2005 ацэнка)
Прамысловасьць
Унутраныя пастаўшчыкі General Dynamics
Дататковыя зьвесткі
Гісторыя Вайсковая гісторыя Канады
Званьні Званьні ў Канадзкіх узброеных сілах

Узброеныя сілы Канады (па-ангельску: Canadian Forces, CF; па-француску: Forces canadiennes, FC) — вайсковая арганізацыя, якая нясе асноўную адказнасьць за абарону і ахову дзяржаўных інтарэсаў Канады, а таксама ўдзельнічае ў падтрыманьні міру і стабільнасьці ў розных рэгіёнах зямнога шара ў адпаведнасьці зь яе міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Дзейнасьць канадзкіх узброеных сілаў рэгулюецца законам пра нацыянальную абарону[1].

На чале ўзброеных сілаў стаіць вярхоўны галоўнакамандуючы — генэрал-губэрнатар Канады, які зьяўляецца асабістым прадстаўніком каралевы Вялікабрытаніі, якая фармальна лічыцца галавой канадзкай дзяржавы, паводле арт. 15 Канстытуцыйнага акту 1867, згодна якому каралеве належыць «галоўнае камандаваньне сухапутнай і марской міліцыяй і ўсімі вайскоўцамі і марскімі сіламі Канады». Гэта палажэньне таксама замацавана «Законам аб міліцыі» 1904 году. Фактычна ж усе заканадаўчыя акты па пытаньнях абароны і будаўніцтва ўзброеных сілаў прымаюцца парлямэнтам Канады, а адміністрацыйнае і апэратыўнае кіраўніцтва войскамі як у мірны, так і ў ваенны час ажыцьцяўляе прэм’ер-міністар, міністар абароны і штаб нацыянальнай абароны[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]