Узброеныя сілы Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узброеныя сілы Ўкраіны
па-ўкраінску: Збройні сили України

Эмблема
Дата заснаваньня 19 сакавіка 1917 (107 гадоў таму)
У сучасным выглядзе з 9 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Падразьдзяленьні дэсантна-штурмавыя, марскія, паветраныя, спэцыяльнага прызначэньня, сухапутныя
Штаб-кватэра Кіеў, Саламянскі раён, Паветрафлёцкі праспэкт, д. 6
Летныя гадзіны ў паветраных сілах 90 на пілёта (2021 г.)
Камандаваньне
Вярхоўны галоўнакамандуючы Прэзідэнт Ўладзімір Зяленскі
Міністар абароны Аляксей Рэзнікаў
Начальнік Генэральнага штабу генерал-лейтэнант Сяргей Шаптала
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост ад 18 да 27 гадоў
Прызыў на
вайсковую службу
12 месяцаў (18 месяцаў — флёт)
Свабоднае насельніцтва 11 149 646 (2015), 16–49 гадоў чал.
Прыдатныя да вайсковай службы 6 970 035 (2015), узрост 15–49 гадоў чал.
Штогодна трапляюць
у прызыўны ўзрост
482 000 (2018) чал.
Занятыя ў войску 255 тыс. (2018 г.)
Рэгулярныя войскі 246 тыс. (2021 г.)
Разгорнутыя за мяжой 384, зь іх 275 у Лібэрыі (міратворчасьць)
Запас 1000000
Ваенізаваныя службы Нацыянальная гвардыя Ўкраіны (60 тыс.; 2015 г.)
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт

323.13 млрд (2022 г.)

$ 10.8 млрд (2022 г.)
Адсоткі СНП 6% (2022 г.)
Прамысловасьць
Унутраныя пастаўшчыкі «Антонаў», «Матор Січ» (Запарожжа)
Замежныя пастаўшчыкі «Камінс» (Каламбус, штат Індыяна, ЗША), «Верталёты Аэробус» (Марыньян, дэпартамэнт Буш-дзю-Рон, Францыя)
Дататковыя зьвесткі
Гісторыя Савецка-ўкраінская вайна, Польска-ўкраінская вайна, Вайна на Данбасе
Званьні 19: ад салдата да генэрала арміі

Узбро́еныя сі́лы Ўкраі́ны — вайсковае фармаваньне, на якое, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Ўкраіны, абарона яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці[1].

Узброеныя сілы Ўкраіны забясьпечваюць стрымліваньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны ў адпаведнасьці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзыдэнта Ўкраіны (якія зацьвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыцьцяўленьня мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны і іх прававога афармленьня, ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўленьня ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых апэрацыях на падставе міжнародных дамоваў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваеннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі ажыцьцяўляе Генэральны штаб. Арганізацыйна Ўзброеныя сілы Ўкраіны складаюцца з органаў ваеннага кіраваньня, аб’яднаньняў; злучэньняў, вайсковых частак, вайсковых навучальных установаў ды іншых установаў і арганізацыяў.

На сёньняшні час да складу УС Украіны адносяцца:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чэрвень 2013 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны налічвалі 180 тыс. вайскоўцаў[2]. 1 траўня 2014 году выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў Указ «Аб мерах па павышэньні абараназдольнасьці дзяржавы», якім аднавіў заклік у войска для маладзёнаў у веку ад 18 да 25 гадоў. Папярэдні заклік правялі ў кастрычніку 2013 году, пасьля якога зь 2014 году яго спынілі з намерам цалкам перайсьці да камплектаваньня вайскоўцамі паводле кантракту. Аднова закліку тлумачылася непрыхаванай агрэсіяй Расеі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, што выяўлялася ў захопе шляхоў зносінаў і вайсковых часьцей, вайсковага кіраваньня і органаў дзяржаўнай улады[3].

4 кастрычніка 2018 году Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у статуты Узброеных Сіл Украіны». На афіцыйным узроўні зацьверджана новае прывітаньне ва ўкраінскай арміі, якое было прэзэнтавана падчас параду на Дзень незалежнасьці ў Кіеве: «Слава Ўкраіне» — «Героям Слава». Таксама дакумэнт уносіць зьмены ў статуты ВСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]