Тэрмапільская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрмапільская бітва
Дата: 7—9 жніўня[1] 480 г. да н. э.
Месца: Тэрмапілы (вобласьць Фтыятыда, Старажытная Грэцыя)
Прычына: Пэрсыдзкае ўварваньне ў Грэцыю
Вынік: Пэрсыдзкае войска заняло Бэотыю
Супернікі
Грэцкія полісыДзяржава Ахемэнідаў
Камандуючыя
Леанід IКсэркс I
Колькасьць
5,2 тыс. чалавек70 тыс. чалавек
Страты
2 тыс. забітымі20 тыс. забітымі[2]

Тэрмапі́льская бі́тва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Тэрмапільскага перавала (цяпер вобласьць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага пэрсыдзкага войска ў пачатку жніўня 480 году да н. э. 3 жніўня 480 г. да н. э. пэрсыдзкае войска падыйшло да Тэрмапільскай цясьніны і стаяла насупраць грэцкага войска ў перавале без пачатку баявых дзеяньняў цягам 4 дзён (3—6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7—8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разьбівалі пэрсаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі(el) здраднік Эфіяльт(el) з бліжэйшага гораду Трахіс(en) правёў 20 тыс. пэрсыдзкіх жаўнераў па горнай сьцяжыне з усходу ў тыл грэцкага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэцкім саюзьнікам адступіць безь яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам зь ім пры прыкрыцьці адступленьня зь перавала асноўнай часткі грэцкага войска[1].

Першы дзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 жніўня 480 г. да н. э., пасьля 4 дзён стаяньня, Ксэркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх жаўнераў пэрсыдзкага войска напасьці на грэкаў у Тэрмапільскім перавале. У выніку амаль усе пэрсыдзкія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе месьцілася Факійская сьцяна, у паставе фалянгі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і даўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксэркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх «неўміручых» гвардзейцаў(fa), большасьць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступленьня.

Другі дзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 жніўня Ксэркс накіраваў пэрсыдзкую пяхоту на захоп Тэрмапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы малейскі(el) здраднік Эфіяльт(el) з бліжэйшага гораду Трахіс(en) за ўзнагароду паведаміў Ксэрксу пра горную сьцяжыну ў абыход Тэрмапільскага перавала і прапанаваў правесьці ёй пэрсыдзкае войска. Тады Ксэркс накіраваў той сьцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. жаўнераў на чале з ваяводам Гідарнам(fa).

Трэці дзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сьвітанку 9 жніўня факійцы(el) (тысяча ваяроў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сьцяжыну на ўсход ад Тэрмапільскага перавала, заўважылі набліжэньне пэрсыдзкага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з гораду Кіма(el) (вобласьць Эолія, дзяржава Ахемэнідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэньня. Леанід адразу склікаў вайсковую нараду(en), на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Атэны для наступнай эвакуацыі месьцічаў. Для прыкрыцьця адступленьня грэцкай пяхоты ад насьціганьня пэрсыдзкай коньніцай на перавале пакінулі тылавую ахову(en) на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасьцю ў 1,5 тыс. ваяроў. Ранкам Ксэркс накіраваў у перавал 10 тыс. пэрсыдзкіх жаўнераў у складзе лёгкай пяхоты і коньніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты пэрсыдзкага цара Ксэркса (Абраком(fa) і Абраком(en)) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасьля прыбыцьця пэрсыдзкага падмацаваньня з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сьцяну на Калонскі пагорак(en). Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэцкага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 ваяроў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сьцяны, Ксэркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым пэрсыдзкія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэцкіх абаронцаў.

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпітафія Сіманіда

На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Тэрмапільскага перавала, пасьля грэцка-пэрсыдзкіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда Кеоскага(en) (556—468 да н. э.), які аднавілі ў 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзьвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі(el)». На мэтопах па баках зьмясьцілі батальныя сцэны.

У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 тэсьпійцах(el)», якія засталіся ў Тэрмапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Фермапілы // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 358. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6