Тутраканская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тутраканская бітва
Вайсковыя могілкі ў Тутракане
Дата: 2 верасьня — 6 верасьня 1916
Месца: Тутракан
Вынік: перамога Баўгарыі
Супернікі
Сьцяг Румыніі РумыніяСьцяг Баўгарыі Баўгарыя,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая Імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Румыніі Канстанцін ТэадарэскуСьцяг Баўгарыі Панцялей Кісялёў
Сьцяг Баўгарыі Стэфан Тошаў
Колькасьць
39 000 чалавек55 000 чалавек
Страты
7500 забітымі і параненымі, 22 000 салдат і 480 афіцэраў палоннымі1800 забітымі, 2300 параненымі

Тутраканская бітва (2 — 6 верасьня 1916 г.) — бітва Першай сусьветнай вайны, частка Румынскай кампаніі. Завяршылася захопам крэпасьці Тутракан і паразай румынскай арміі ад баўгарскіх войскаў.

Бітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З уступленьнем Румыніі ў вайну, камандаваньне Цэнтральных дзяржаў прыняло плян па разгрому Румыніі. Для гэтага нямецка-баўгарскія войскі пад камандаваньнем генэрала Кісялёва ўварваліся ў Паўднёвую Дабруджу. На іх шляху знаходзілася буйная румынская крэпасьць Тутракан.

Крэпасьць Тутракан была пабудавана францускімі інжынэрамі ў 1913 годзе, калі Паўднёвая Дабруджа ўвайшла у склад Румыніі. У крэпасьці мелася 151 гармат і 15 фартоў. Крэпасьць называлі непрыступнай, аднак абаранялі яе даволі дрэнна падрыхтаваныя войскі, якія складаліся з рэзэрвістаў.

Баўгарскія войскі пры садзейнічаньні нешматлікіх нямецкіх частак 5 верасьня пачалі штурм крэпасьці. Пасьля артылерыйскага абстрэлу пяхота пачала штурм крэпасьці, і практычна адразу захапілі 5 фартоў.

6 верасьня Тутракан быў цалкам пад кантролем баўгарскай арміяй. Пераможцы захапілі 2 сьцяга, 480 афіцэраў, больш 22000 салдат, 151 гармату і вялікую колькасьць іншых трафэяў. Баўгарскія войскі не панесьлі цяжкія страты.

Глядзі Таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Корсун Н. Г. Балканский фронт мировой войны 1914—1918 гг. — М.: Воениздат НКО СССР, 1939. — 124 с.