Трыптафан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Трыптафан
Хімічная структура
Хімічная структура
Агульныя
Хімічная формула C₁₁H₁₂N₂O₂[1]
Фізычныя характарыстыкі
Малярная маса 3,4E−25 кг[1]
Хімічныя характарыстыкі
pKa 9,39[2]
Клясыфікацыя
Рэгістрацыйны № CAS 73-22-3
PubChem
№ Эўрапейскай супольнасьці 200-795-6
SMILES
InChI
ChEBI 16828
ChemSpider
Трыптафан у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіёнавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіёнавая кісьля, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакісьля. Існуе ў 2 аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL). Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпэратура плаўленьня 293 °C.

L-трыптафан зьяўляецца пратэінагеннай амінакісьляй і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакісьляў, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяньнях. У арганізьме чалавека і жывёл не сынтэзуецца, паступае зь бялкамі ежы[3].

Трыптафану (гэтаксама як і мэтыяніну) адпавядае толькі адзін кадон у пасьлядоўнасьці азотавых асноў генэтычнага коду — урацыл-гуанін-гуанін (УГГ)[4]. Трыптафан утвараецца з антранілавай кісьлі пры ўдзеле антранілатсынтэтазы[5].

Харчаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыптафан зьяўляецца адной зь незаменных амінакісьляў. Адна з найбольш вядомых хвароб, выкліканых недахопам бялку, зьяўляецца квашыёркар, распаўсюджаны пераважна ў Афрыцы, дзе аснову харчаваньня складаюць збожжавыя культуры. Пры гэтым рацыён утрымлівае вельмі мала трыптафану. Пры захворваньні квашыёркарам, асабліва ў дзяцей, якім патрабуецца шмат былкоў, назіраецца апатыя, агульныя ацёкі (з-за лішку вадкасьці ў арганізьме) і парушэньні росту[6]. Даросламу чалавеку дастаткова 2 грамаў трыптафану ў суткі[7].

Від ежы Утрыманьне
трыптафану (мг/100 г)
Галяндзкі сыр 790
Соя 714
Плаўлены сыр 500
Сачавіца 284
Гарох, фасоля 284
Тлусты тварог 210
Яйкі 200

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж L-tryptophan (анг.)
  2. ^ а б Weast R. C. CRC Handbook of Chemistry and Physics (1st student edition) (анг.) / R. C. Weast — 1 — CRC Press, 1988. — ISBN 978-0-8493-0740-9
  3. ^ Ігар Семяненя. Трыптафан // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  4. ^ Пехов А. П. 2002. С. 355.
  5. ^ Пехов А. П. 2002. С. 373.
  6. ^ Кемп П, Армс К. Введение в биологию. — М.: Мир, 1988. — С. 528.
  7. ^ Вольга Цыбульская. Шчасьце знутры // Краіна здароўя. — 20 ліпеня 2010. — № 34 (203). — С. 5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пехов А. П. Биология с основами экологии. — СПб.: Издательство «Лань», 2002. — 672 с.