Тоні Гібэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тоні Гібэрт
Тоні Гібэрт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1981 (43 гады)
Лівэрпул, Ангельшчына
Рост 173 см
Вага 72 кг
Пазыцыя правы абаронца
Моладзевыя клюбы
1991—2000 Эвэртан
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2016 Эвэртан 265 (0)

Энтані Джэймз «Тоні» Гібэрт (па-ангельску: Anthony James «Tony» Hibbert; нарадзіўся 20 лютага 1981 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тоні Гібэрт — выхаванец клюбу «Эвэртан», за які заўзеў у дзяцінстве[1]. У сыстэму клюбу трапіў у 10 гадоў. У 1998 годзе разам з камандай стаў уладальнікам моладзевага кубка Ангельшчыны. Трыма гадамі пазьней Гібэрт дэбютаваў у асноўным складзе «Ээертану» ў гульні супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Тоні Гібэрт добра вядомы тым, што за сваю больш чым дзесяцігадовую кар’еру не забіў ніводнага голу ў браму супернікаў «Эвэртана». Разам зь ягонай прыхільнасьцю да клюбу гэта зрабіла яго культавай фігурай сярод заўзятараў клюбу[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тоні Гібэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў