Сяргей Анатольевіч Мартынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Анатольевіч Мартынаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся18 траўня 1968(1968-05-18) (55 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовы стралок

Сяргей Анатольевіч Марты́наў (нарадзіўся 18 траўня 1968, Вярэя, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — беларускі спартовец (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасьці Алімпійскіх гульняў[1].

Бронзавы прызэр Алімпіядаў 2000 і 2004. Чэмпіён сьвету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 мэтраў лежачы.

Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў безумоўны сусьветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе зь вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).

Займаўся ў Берасьці ў будынку СШ № 12.

Чэмпіён сьвету ў камандным заліку (Масква, Расея, 1990 г. ВМ; Мілян, Італія 1994 УП). Срэбны прызэр у камандным заліку (Загрэб, Харватыя, 1989 г. УП). Чэмпіён Эўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ). Уладальнік Кубку сьвету (1989, 2000 г. ВМ). Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) у асабістым заліку (УП) і бронзавы прызэр у асабістым заліку (ВМ).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]