Сэту (мова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мова сэту
seto kiil´
Ужываецца ў Эстоніі, Расеі
Рэгіён Прыбалтыка
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 5 000 чалавек
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) fiu
ISO 639-2(Т) fiu
SIL

Мова сэ́ту, сэ́туская мова (альбо дыялект сэту, сэтускі дыялект) — адна з паўднёваэстонскіх гаворак альбо дыялект вырускае мовы. Таксама можа лічыцца гаворкай эстонскае мовы альбо самастойнай мовай.

Распаўсюджаная сярод лякальнае фіна-вугорскае супольнасьці сэту, якая вельмі блізкая да эстонцаў. Носьбіты мовы пражываюць галоўным чынам у Пячорскім раёне (Пскоўская вобласьць, Расея) і на ўсходзе эстонскіх паветаў Пыльвамаа і Вырумаа. Гістарычна гэтая тэрыторыя мае назву Сэтумаа (у перакладзе з эстонскае «зямля сэту»).

Мова імкліва вымірае — з прыкладна 10 200 сэту родную мову ўжываюць толькі 5000.

Параўнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзены артыкул 1 з Усеагульнае дэклярацыі правоў чалавека па-эстонску, паўднёваэстонску, сэтуску й беларуску. Звычайна гэты артыкул служыць ацэнкавым крытэрам параўнаньня блізкасьці моваў.

  • Па-эстонску: «Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.»
  • Па-паўднёваэстонску (выруску): «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.»
  • Сэту: «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsist. Näile om annõt mudsu ja süämetun’stus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi kjauma.»
  • Па-беларуску: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі й роўнымі ў сваёй годнасьці і правох. Яны надзелены розумам і сумленьнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.»

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]