Сэрвэт Жэнэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрвэт
Поўная назва Association du Servette Football Club
Заснаваны 20 сакавіка 1890
Горад Жэнэва, Швайцарыя
Стадыён Стад-дэ-Жэнэва
Умяшчальнасьць: 30 084
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
servettefc.ch (фр.)​ (ням.)

«Сэрвэ́т» (па-француску: Servette) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Жэнэвы. Заснаваны ў 1890 годзе. 17-разовы чэмпіён Швайцарыі, сяміразовы ўладальнік Кубка Швайцарыі. Назва клюбу паходзіць ад назвы аднаго з раёнаў Жэнэвы. Галоўнымі супернікамі каманды лічацца «Лязана» і «Сіён».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы чэмпіёнскі склад «Сэрвэту» сэзону 1906—1907 гадоў.

Рэгбійны клюб «Сэрвэт» быў заснаваны 20 сакавіка 1890 году. Клюбнымі колерамі былі абраныя чырвоны і зялёны. Трэнавалася каманда чацьвяргамі, але сталага месца ня мелі, таму ладзілі свае практыкаваньні у парках і садах ля Жэнэвы. Але за гэта дружыну часта штрафавала мясцовая адміністрацыя. Урэшце, 22 траўня 1890 году бургамістар дазволіў «Сэрвэту» выкарыстоўваць адзін зь мясцовых стадыёнаў. У ліпені быў складзены клюбны статут, а сябрамі клюбу сталі 17 чалавек.

Рэгбійнаму «Сэрвэту» зь цягам часу ўсё радзей атрымоўвалася знайсьці годных канкурэнтаў у Швайцарыі, бо большасьць мясцовых клюбаў перайшлі да Швайцарскай футбольнай асацыяцыі. У 1899 годзе ў клюбнае структуры была створаная футбольная сэкцыя, вядомая як «нядзельная каманда»[1]. «Сэрвэт» такім чынам станаўся першай шматспартовай асацыяцыяй Жэнэвы. У 1900 годзе каманда прыядналася да футбольнае асацыяцыі краіны[1], а ў 1902 годзе дружына пераехала на стадыён Парк-дэ-Спорт. Будаўніцтва арэны каштавала клюбу каля дзьвюх тысячаў франкаў. У тым жа годзе жэнэўцы выправіліся за мяжу, узяўшы ўдзел у першым сваім міжнародным матчы супраць францускага «Расінгу». Сустрэча скончылася зь лікам 2:2.

У 1907 годзе «Сэрвэт» упершыню стаў чэмпіёнам Швайцарыі, выгуляўшы ў фінальным турніры «Базэль» (5:1) і «Янг Фэлаўз» (1:0).

Залаты час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матч паміж францускім клюбам «Сэркль» і «Сэрвэтам», які быў згуляны 19 сакавіка 1911 году.

Вельмі пасьпяховым для каманды быў пэрыяд канца 1910-х і 1920-х гадоў. У той час швайцарскі чэмпіянат ладзіўся ў адпаведнасьці з наступнымі правіламі: каманды былі падзеленыя на тры групы паводле геаграфічнага прынцыпу (Захад, Цэнтар і Усход), і толькі пераможцы гэтых групаў, бралі ўдзел у фінальным турніры. «Сэрвэт» доўгі быў лідэрам Заходняга дывізіёну, дзевяць разоў запар у 1918—1926 гады нязьменна фінішуючы на першым радку.

Чэмпіёнскі складу каманды ў 1922 годзе. Уверсе зьлева стаіць ангельскі трэнэр Тэдзі Дакўорт.

А вось у фінальных турнірах жэнэўцы чаргавалі посьпехі зь няўдачамі. У 1918 годзе «Сэрвэт» здабыў другі тытул чэмпіёнаў краіны, упэўнена перагуляўшы «Янг Бойз» (4:2) і «Санкт-Гален» (4:0). У 1919 годзе каманда з Жэнэвы заняла другое месца, спачатку згуляўшы ў безгалявую нічыю зь лікам 0:0 зь «Вінтэртурам», а потым атрымаўшы паразу ад «Ля-Шо-дэ-Фону» зь лікам 2:3. Праз год каманда была мацней за «Грасгопэр» (2:1), але ў другім матчы з буйным лікам саступіла «Янг Бойзу» (0:4) і зноўку фінашавала на другім месцы. У 1921 годзе фінальны турнір складаўся з тых жа дружынаў, што і год раней. Жэнэўцы двойчы трывалі паразы, спачатку саступіўшы «Грасгопэру» зь лікам 0:5, а потым і «Янг Бойзу» зь лікам 1:3. У тым жа 1921 годзе першым галоўным трэнэрам «гранатавых» стаў ангелец Тэдзі Дакўорт, які нязьменна працаваў з камандай да 1929 году. У 1922 годзе клюб нарэшце здолеў здабыць свой чарговы тытул чэмпіянату, калі перамог у фінальным турніры «Блю Старз» (1:0) і «Люцэрн» (2:0). У 1923 годзе «Сэрвэт» апынуўся толькі на трэцім месцы ў фінальным турніры, але той розыгрыш пазьней ануляваны, бо ў складзе пераможцы клюбу «Бэрну» гуляў незарэгістраваны футбаліст яшчэ на стадыі асноўнага раўнду. У 1924 годзе жэнэўскі клюб з аднолькавым лікам 0:1 саступіў «Нордштэрну» і «Цюрыху». Улетку 1924 году ў зборная Швайцарыі сэнсацыйна здабыла срэбныя мэдалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Трэнэрам той каманды быў трэнэр «Сэрвэту» Дакўорт, а ў заяўцы швайцарцаў было шмат гульцоў клюбу.

«Сэрвэт» у 1930 годзе.

Наступныя два фінальныя турніры чэмпіянату скарыліся «гранатавым». У 1925 годзе каманда згуляла ўнічыю ў першым матчы супраць цюрыскага «Янг Фэлаўз» 0:0, а ў вырашальнай гульні супраць «Бэрну» перамаглі зь лікам 1:0, дзякуючы голу Раймона Пасэльлё. У 1926 годзе «Сэрвэт» выгуляў зь лікам 5:2 «Янг Бойз», а ў другім матчы згуляў унічыю 2:2 з «Грасгопэрам». Абедзьве каманды набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, таму быў прызначаны дадатковы матч. Пасьля першай паловы «конікі» мелі перавагу ў два галы, але ў канцы паядынку «Сэрвэт» здолеў здабыць валявую перамогу зь лікам 3:2, дзякуючы галам Пасэльлё і двум галам Эдмона Баі.

У 1927 годзе «Сэрвэт» упершыню з 1918 году ня здолеў перамагчы ў Заходнім дывізіёне, саступіўшы перамогу «Білю». У наступным годзе клюб зноў стаў другім у сваім дывізіёне, у той час як перамогу сьвяткавалі гульцы «Этуэлю». Няўдачы ў чэмпіянаце былі кампэнсаваныя здабыцьцём Кубка Швайцарыі, першым на рахунку клюбу. У фінале каманда выйграла «Грасгопэр» зь лікам 5:1.

Улетку 1930 году ў гонар адкрыцьця стадыёну Стад-дэ-Шарміль жэнэўцы зладзілі Кубак народаў[1]. Запрашэньні атрымалі 12 вядучых футбольных фэдэрацыяў Эўропы таго часу. Ангельшчына і Партугалія адмовіліся ад удзелу, але астатнія дзесяць краінаў дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў, пры тым, што гэта былі дзейныя чэмпіёны ці ўладальнікі нацыянальных кубкаў. Адзіным выключэньнем стаў гішпанскі клюбу «Рэал Уніён», які быў шостым у айчынным чэмпіянаце. Тым ня менш, гішпанскія прадстаўнікі былі ўзмоцненыя шэрагам гульцоў зь іншых гішпанскіх камандаў. Перад пачаткам першынства да клюбу вярнуўся трэнэр Тэдзі Дакўорт[1]. У першым раўндзе жэнэўцы з буйным лікам 0:7 сасутпілі аўстрыйскаму клюбу «Фэрст». Але фармат спаборніцтваў даў гаспадарам шанец, бо яны трапілі ў дадатковы раўнд і перамаглі бэльгійскі «Сэркль» зь лікам 2:1. Гэтая перамога забясьпечыла «гранатавым» месца ў чвэрцьфінале, дзе яны выгулялі моцны італьянскі клюб «Балёньня» зь лікам 4:1. У паўфінале «Сэрвэт» саступіў вугорскаму «Уйпэшту» зь лікам 0:3. У матчы на трэцяе месца яны зноў саступілі «Фэрсту» (1:5).

Здабыцьцё прафэсійнага статуса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіёнская дружына 1933 году. Унізе справа сядзіць гуляючы трэнэр Карл Рапан.

У 1931 годзе швайцарская Сэрыя А стала Нацыянальнай лігай А, а футбол набыў прафэсійны статус. Такім чынам, у клюбаў зьявілася мажлівасьць складаць дамовы з замежнікамі ды мясцовымі гульцамі. У першай палове 1930-х гадоў фармат чэмпіянату стала зьмяняўся, але з сэзону 1933—1934 гадоў была ўтвораная адзіная ліга без падзелу на групы.

Сумесны фатаздымак каманды 1934 году.

У гэты час у «Сэрвэта» пачалася зьмена пакаленьняў, таму большасьць герояў 1920-х гадоў пакінулі каманду. Толькі на два гады затрымаўся ў Жэнэве знакаміты абаронца Сэвэрына Мінэльлі, які быў адным з галоўных футбалістаў чэмпіёнскага складу 1930 году. У 1931 годзе 26-гадовы аўстрыйскі нападнік Карл Рапан далучыўся да табару клюбу, але на прапанову прэзыдэнту клюбу стаў трэнэрам дружыны. Кар’еру гульца, аднак, Рапан ня скончыў, але пачаў гуляць у цэнтры абароны, адкуль каардынаваў дзеяньні каманды, вынайшаўшы пазыцыю лібэра. Рэвалюцыйныя ідэі аўстрыйскага адмыслоўца далі плён, і «Сэрвэт» здолеў здабыць два тытулы чэмпіянату ў 1933 і 1934 гадах. У абодвух розыгрышах жэнэўцы прапусьцілі найменшую колькасьць галоў і забіла больш за ўсіх. Посьпехам таксама можна лічыць выхад у фінал кубка краіны 1934 году і другое месца ў першынстве 1935 году. Між тым, Рапан сышоў у цюрыскі «Грасгопэр», дзе вынайшаў рэвалюцыйную абарончую сыстэму «ланцуг». Дзякуючы сваім вынаходзтвам і посьпехам Рапан лічыцца адным з найлепшых трэнэраў сьвету свайго часу.

Але меліся праблемы з справамі па-за футбольнага поля. У 1934 годзе адбылася першая з шматлікіх фінансавых крызаў «Сэрвэту». З прафэсійным футболам ў Швайцарыі былі адмененыя ўкладкі сябраў клюбу, што выклівала сур’ёзныя цяжкасьці з выплатай заробкаў супрацоўнікам каманды, а таксама з утрыманьнем стадыёну і трэнавальнай базы. Толькі дзякуючы высілкам прэзыдэнтам клюбу «Сэрвэт» унікнуў ліквідаваньня. Аднак, каманда мусіла разьвітацца зь некалькімі важнымі гульцамі. Самым вядомым зь іх быў бамбардзір Леапольд Кільгольц, які ў 1934 годзе паклаў на свой рахунак 40 галоў за сэзон.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Кіпру Бр Жаэль Маль 1991
2 Сьцяг Тунісу Аб Амар Рэкік (ар. Арсэнал) 2001
3 Сьцяг Японіі Аб Кейга Цунэмота 1998
4 Сьцяг Швайцарыі Аб Стыў Руе 1990
5 Сьцяг Камэруну ПА Гаэль Андуа 1995
6 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Антані Барон 1992
7 Сьцяг Японіі Нап Такума Насімура (ар. Якагама М.) 1996
8 Сьцяг Францыі ПА Тыматэ Канья 1998
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Міраслаў Стэванавіч 1990
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Алексіс Антунэс 2000
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Басыру Н’Дыяй (ар. Ляр’ен) 2002
12 Сьцяг Швайцарыі Аб Іса Калёга 2004
17 Сьцяг Анголы Нап Дэрэк Кутэса 1997
18 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Брэдлі Мазыку 1996
19 Сьцяг Францыі Аб Яан Сэвэрэн 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Швайцарыі Аб Тэо Маньен 2003
21 Сьцяг Швайцарыі Нап Жэрэмі Гімэно 1998
22 Сьцяг Даніі Нап Аляксандар Люнг 2004
23 Сьцяг Францыі Нап Роні Радлен 1989
25 Сьцяг Тунісу Аб Дылян Брон (ар. Салернітана) 1995
27 Сьцяг Францыі Нап Энзо Крывэльлі 1995
28 Сьцяг Францыі ПА Давід Дулен 1993
30 Сьцяг Сэнэгалу ПА Самба Дыба 2003
31 Сьцяг Швайцарыі Нап Т’емако Ўатара 2005
32 Сьцяг Швайцарыі Бр Жэрэмі Фрык (капітан) 1993
44 Сьцяг Косава Бр Лео Бэсон 2002
68 Сьцяг Камэруну Аб Жэром Ангюэнэ (ар. Айнтрахт) 1997
77 Сьцяг Вугоршчыны ПА Бэндэгуз Бола (ар. Ўулвз) 1999
Сьцяг Косава Аб Вальтан Бэграмі 2004
Сьцяг Швайцарыі Нап Аляксандар Патрысіё 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]