Сэрбская аўтаномная вобласьць Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрбская аўтаномная вобласьць Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна
Српска аутономна област Источна Славонија, Барања и Западни Срем
Srpska autonomna oblast Istočna Slavonija, Baranja i Zapadni Srem

1990-1991
Сьцяг Сэрбіі
Сьцяг
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Вукавар
Форма кіраваньня Часовы ўрад
Горан Хаджыч


Сэ́рбская аўтано́мная во́бласьць Усхо́дняя Славо́нія, Бара́ня і Захо́дні Срэ́м (па-сэрбску: Српска аутономна област Источна Славонија, Барања и Западни Срем / Srpska autonomna oblast Istočna Slavonija, Baranja i Zapadni Srem) або САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна — былая самаабвешчаная сэрбская аўтаномная вобласьць у Харватыі. Адна з трох САВ, якія заснавалі Рэспубліку Сэрбская Краіна ў 1991 г. САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна ўключала часткі такіх ґеаґрафічных рэґіёнаў: Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм.

Аўтаномная вобласьць была абвешчаная 25 чэрвеня, а 26 чэрвеня яе першым прэзыдэнтам стаў Горан Хаджыч. 26 студзеня 1992 ўвайшла ў склад Рэспублікі Сэрбская Краіна. Выйшла з Рэспублікі Сэрбская Краіна ў выніку атакі харвацкіх войскаў падчас апэрацыі «Бура» 4 жнівеня — 7 жнівеня 1995.

Насельніцтва гэтага раёну было этнічна зьмешаным. Перад вайною было 192 163 жыхароў, зь іх 90 454 (47 %) харватаў, 61 492 (32 %) сэрбаў і 40 217 (21 %) прадстаўнікоў іншых народаў (вугорцы, цыганы, немцы, русіны, славакі й г. д.).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]