Сэна (Бэльгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сэна

Senne, Zenne
Агульныя зьвесткі
Выток Naast[d]
Вусьце прыток ракі Дэйле
Краіны басэйну Бэльгія Бэльгія
Даўжыня 103 км
Плошча басэйну 1164 км²
Месцазнаходжаньне
Сэна на мапе

Сэ́на (па-француску: Senne, па-нідэрляндзку: Zenne) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 103 км. Упадае ў раку Дэйле непадалёк ад Мэхэлену.

На Сэне стаіць бэльгійская сталіца Брусэль. У межах гораду, аднак, рака амаль нябачная: ў другой палове XIX ст. яна была, ў асноўным, перакрытая бэльгійскімі інжынэрамі на чале з Анры Мо.

Рака ў культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Незважаючы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагодзьдзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыцьцё гораду. Брусэльцы маюць мянушку — зынэке (па-нідэрляндзку: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасьці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).