Сьцяпан Майхровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Майхровіч
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1908(1908-06-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 ліпеня 1981(1981-07-01) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, журналіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Сьцяпа́н Казіме́равіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Менск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1959).

У 1941 скончыў Менскі пэдынстытут. У 1941—1943 прадаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчаньня, а пасьля вайны — старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. Сябар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947.

Аўтар кніжак пра Францішка Скарыну, Янку Лучыну, Максіма Багдановіча. Дасьледаваў фальклярыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычнідкай літаратуры, дасьледаваньні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.