Сьцяг Румыніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Румыніі
Румынія
Сьцяг Румыніі
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 26 чэрвеня 1848
Тып дзяржаўны
Дызайн Прамавугольнае палотнішча з трох роўных вэртыкальных палос сіняга, жоўтага й чырвонага колеру

Сьцяг Румы́нііадзін з дзяржаўных сымбаляў Румыніі.

Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных вэртыкальных палос сіняга, жоўтага й чырвонага колеру (трыкалёр). Суадносіны — 3:2.

Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сьцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сьцягі Эўропы.

Малюнак сьцягу ствараўся пад уплывам францускага сьцягу ў 1840-я гады, аднак, колеры сьцягу маюць, мабыць, больш старажытнае паходжаньне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіраваньня гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (1593—1601). Ёсьць таксама вэрсія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдовы Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 году, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.

З 1866 па 1948 год сьцяг Румыніі ўяўляў сабой гладкі трыкалёр. Пасьля 1948 г. на румынскім трыкалёры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі зь зьменай дзяржаўнага ладу герб зь сьцяга быў прыбраны.

Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі

Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі складаўся з чырвонай, жоўтай і сіняй палос, разьмешчаных вэртыкальна, зь сіняй паласой у тронка. У сярэдзіне разьмешчаны герб Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі. Суадносіны бакоў сьцягу 7:10.

Падчас сьнежаньскай рэвалюцыі 1989 дэманстранты выразалі герб СРР зь сьцягу, такім чынам вяртаючы сьцягу ранейшы выгляд, якім ён быў да 1948 году. 25 сьнежня 1989 у Румыніі адноўлены ранейшы сьцяг, бяз гербу СРР.

Падобныя сьцягі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Румыніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў