Сьцяг Казаскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Казаскай ССР з 1937 году па 1940 год
Сьцяг Казаскай ССР з 1940 году па 1953 год
Сьцяг Казаскай ССР з 1953 году

Сьцяг Казаскай ССР — дзяржаўны сымбаль Казаскай ССР.

Канстытуцыяй 1937 году быў зацьверджаны сьцяг: чырвонае палотнішча з суадносінамі даўжыні й шырыні роўным 2:1 і залатымі сярпом і молатам у верхнім куце ў тронка, побач з эмблемай адлюстроўвалася таксама золатам надпіс «Казаская ССР».

Назва выконвалася на казаскай мове лацінскімі літарамі. Пасьля рэформы казаскага альфабэту, 10 лістапада 1940 году, былі зьмененыя выява і надпісы на сьцягу.

Новы сьцяг Казаскай ССР быў зацьверджаны ўказам прэзідыюму Вярхоўнага савету Казаскай ССР ад 24 студзеня 1953 году. Ён уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатымі сярпом і молатам, а таксама чырвонай зоркай, апраўленай залатой аблямоўкай, у верхнім куце ў тронка; у ніжняй частцы палотнішча разьмяшчалася блакітная гарызантальная паласа, шырыня блакітнай паласы была роўная 2/9 шырыні сьцягу, а адлегласьць да яе ад ніжняй абзы сьцягу — 1/9 шырыні сьцягу. Суадносіны даўжыні сьцягу да шырыні — 2:1.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Казаскай ССРсховішча мультымэдыйных матэрыялаў