Сьцяг Каба-Вэрдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўны сьцяг Каба-Вэрдэ

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Каба-Вэрдэ прыняты 22 верасьня 1992 г.

Сьцяг складаецца зь пяці гарызантальных палос — сіняй, белай, чырвонай, белай і сіняй ў суадносінах паміж сабой як 6:1:1:1:3. Паверх палос бліжэй да дрэўка па акружнасьці з радыюсам ў 1 / 4 шырыні сьцяга разьмешчаны 10 жоўтых пяціканцовых зорак. Цэнтар акружыны знаходзіцца на восевай лініі чырвонай паласы і адстае ад дрэўкавага краю палотнішча на 3 / 8 даўжыні сцягу.

Сіні колер сьцяга сымбалізуе бясконцыя прасторы неба і акіяна, белы — сьвет, чырвоны — упартасьць. 10 зорак — колькасьць заселеных выспаў, акружына — адзінства дзяржавы.

Аўтар праекту сьцяга — архітэктар Пэдра Грэгары Лопэс (Pedro Gregorio Lopes).