Сьцяг Грузінскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Грузінскай ССР

Сьцяг Грузінскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Грузінскай ССР. Сьцяг быў зацьверджаны 11 красавіка 1951 году. Сьцяг праіснаваў да выхаду Грузінскай ССР са складу СССР. Суадносіны бакоў сьцягу 1:2. Апісаньне сьцягу: «чырвонае палотнішча з блакітным квадратам у тронка, усярэдзіне квадрату адлюстроўваліся чырвоныя серп, молат і зорка на фоне сонечнай кружэлкі з 24 разьбежнымі прамянямі. Ад квадрату адыходзіла блакітная гарызантальная паласа шырынёй у 1/6 шырыні сьцягу».

Да гэтага ўжываўся сьцяг з чырвоным палотнішчам, на якім у левым верхнім куце было напісана залатымі грузінскімі літарамі სსსრ (што азначае ГССР).

З 1937 да пачатку 1940-х ужываўся чырвоны сьцяг з надпісам у левым верхнім куце залатымі грузінскімі літарамі საქართველოს სსრ (Sakartvelos SSR), а з 1922 па 1937 год у гэтым жа месцы на сьцягу было напісана ССРГ.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]