Сьцены Ерусаліму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое Места Ерусаліму ды яго Сьцены[1].
*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО


Тып Культурны
Крытэры ii, iii, vi
Спасылка 148
Рэгіён** Заходняя Азія
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1981  (5 сэсія)
У небясьпецы 1982
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Сьце́ны Ерусалі́му (па-габрэйску: חומות ירושלים, па-арабску: أسوار القدس‎) — сьцены, што атачаюць Старое Места Ерусаліму. Былі збудаваныя між 1535 ды 1538 па загадзе Сулеймана І, калі Ерусалім зьяўляўся часткай Асманскай імпэрыі.

Даўжыня сьценаў складае 4 018 мэтраў, сярэдняя вышыня складае 12 мэтраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 мэтры. Сьцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы ды восем брамаў.

У 1981 годзе Сьцены Ерусаліму разам са Старым Местам Ерусаліму былі ўключаны ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[2].

Сьцены Ерусаліму, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў гораду ад уварваньняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў праз тое, што яны перасталі быць абарончым сродкам гораду.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]