Сьлёнск Уроцлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьлёнск Уроцлаў
Поўная назва па-польску: Wrocławski Klub Sportowy Śląsk Wrocław Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1947
Горад Уроцлаў, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 45 105
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 15 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slaskwroclaw.pl (пол.)

«Сьлёнск» (па-польску: Śląsk) — польскі футбольны клюб з гораду Ўроцлава. Заснаваны ў 1947 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы, двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы. Хатнія матчы клюб ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць каля 45 тысяч заўзятараў. Гэты стадыён прымаў матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году. Раней «Сьлёнск» свае хатнія матчы гуляў на Алімпійскім стадыёне, а таксама стадыёне Апароўская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1946 годзе зь Пярэмышлю ва Ўроцлаў была пераведзеная афіцэрская школа сапэраў. Пры ёй у сакавіку 1946 году паўстаў спартовы клюб «Піянэр». У закладзеным клюбе зьявіліся сэкцыі па футболе, хакеі, боксе і веславаньню. «Піянэр» узяў удзел у розыгрышы клясы Б Ніжнясылескае лігі. У першы ж сэзон 1946—1947 гадоў клюб здабыў перамогу і ўзвысіўся ў клясу А. У 1947 годзе да гораду з Кракава пераехала афіцэрская школа пяхоты №1, пры якой быў утвораны свой спартовы клюб. Неўзабаве ў тым жа 1947 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Каманда працягнула выступы ў Ніжнесылескае лізе пад назвай «Піянэр», але ў красавіку 1949 году клюб зьмяніў назоў на «Легія».

Сэзон 1950—1951 гадоў дружына як звычайна пачала ў Ніжнясылескае лізе, але на пачатку 1951 году ўжо да спаборніцтваў не вярнулася, бо далучылася да Другой лігі чэмпіянату Польшчы, якая тады ладзілася паводле сыстэмы вясна—восень. Зьмяніўшы чэмпіянат, клюб зьмяніў і назву, стаўшы ОВКС, які з польскае мовы перакладалася як Спартовы акруговы вайсковы клюб. Уроцлаўцы паводле выніку дэбютнага першынства адразу страцілі месца ў Другой лізе і былі пераведзеныя ў Трэцюю лігу. У 1956 годзе ОВКС здабыў перамогу ў лізе і вярнуўся ў Другую лігу, зноўку зьмяніўшы назву на «Сьлёнск».

Па вяртаньні гульцы каманды правялі неблагі сэзон, але прасунуцца вышэй ім зашкодзіла быдгашчанская «Палёнія». «Сьлёнск» у тым сэзоне меў найлепшую абарону ў Другой лізе. У наступным сэзоне каманда таксама змагаліся за прасоўваньне, але задача выглядала складанай праз наяўнасьць сярод супернікаў шчэцінскай «Погані» і познанскага «Леху». Клюб зноўку фінішаваў другім па-за месцам прасоўваньня, як і год таму. Уроцлаўцы ў той сэзон забілі найбольшую колькасьць галоў ва ўсёй лізе — ажно 56. У той час каманда перамагла познанскую «Варту» зь лікам 8:0. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, і каманда за звычай сканчавала сэзон у сярэдзіне табліцы. Сэзон 1963—1964 гадоў апынуўся гістарычным для ўроцлаўскага клюбу. У выдатным стылі «Сьлёнск» упершыню ў гісторыі прабіўся ў найвышэйшы дывізіён Польшчы. У 30 матчах дружына зьведала паразу толькі тройчы, але 19 разоў здабывала перамогу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Польшчы Аб Аляксандар Палюшак 2001
4 Сьцяг Польшчы Аб Лукаш Бэйгер 2002
5 Сьцяг Баўгарыі Аб Алекс Петкаў 1999
6 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Леўкат 1999
7 Сьцяг Даніі Нап Кенэт Загарэ 1994
8 Сьцяг Даніі ПА Патрык Ольсэн 1994
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Эрык Экспосыта (капітан) 1996
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Матыяс Наўэль 1996
11 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Клімала 1998
12 Сьцяг Польшчы Бр Рафал Ляшчынскі 1992
13 Сьцяг Польшчы Аб Кшыштаф Куроўскі 2006
16 Сьцяг Славаччыны ПА Пэтар Пакорны 2001
17 Сьцяг Чэхіі ПА Пэтар Шварц 1991
19 Сьцяг Польшчы Аб Патрык Янасік 1997
20 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Ален Мустафіч (ар. Одэнсэ) 1999
21 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Швэдзік 2001
22 Сьцяг Польшчы Нап Матэвуш Жукоўскі 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Польшчы ПА Даніель Лукасік 1991
24 Сьцяг Польшчы Нап Пётар Самец-Таляр 2001
26 Сьцяг Турэччыны Нап Бурак Інджэ 2004
27 Сьцяг Польшчы Аб Марцін Канчкоўскі 1993
28 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Жухоўскі 1993
30 Сьцяг Польшчы Бр Барташ Глагоўскі 2005
32 Сьцяг Польшчы Аб Мікалай Тудруй 2006
33 Сьцяг Украіны Аб Ягор Мацэнка 2002
34 Сьцяг Польшчы Аб Конрад Паправа 1998
35 Сьцяг Польшчы Бр Кацпэр Трэлёўскі (ар. Ракаў) 2003
36 Сьцяг Польшчы ПА Мілаш Куроўскі 2004
37 Сьцяг Польшчы ПА Аляксандар Воўчак 2005
38 Сьцяг Польшчы Аб Станіслаш Шчырак 2005
39 Сьцяг Польшчы Бр Матэвуш Гурскі 2000
78 Сьцяг Польшчы Аб Тамаза Гуэрча 2005
87 Сьцяг Баўгарыі Аб Сімеон Петраў (ар. ЦСКА 1948) 2000
90 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Льюіс Пэньня 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]