Сьвішч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнтгеналягічнае дасьледваньне з сульфатам барыя, якое дэмантсруе рэтраграднае кантраставаньне жоўцевых пратокаў праз дуадэнабіліярны сьвішч

Сьвішч або фістула (ад лац. fistula — трубка) — канал, які злучае паміж сабой або са зьнешнім асяродзьдзем полыя органы альбо пухліну з паверхняй або які-небудзь паражнінае цела. Звычайна мае выгляд вузкага канала, выслана эпітэліем.

Па сваім характары адрозьніваюць сьвішчы, якія ўтварыліся з прычыны таго ці іншага паталягічнага працэсу, і сьвішчы, утвораныя пасьля хірургічнай апэрацыі, якую прарабілі з мэтай адвядзеньня зьмесьціва таго ці іншага полага органа.