Сьвяты Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржаўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1—2 студзеня — Новы год
  • 7 студзеня — Раство Хрыстова (па календары праваслаўнай канфэсіі)
  • 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (не выхадны)
  • 8 сакавіка — Дзень жанчын (Міжнародны жаночы дзень)
  • 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі (не выхадны)
  • 2 красавіка — Дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі
  • рухомае — Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфэсіі)
  • рухомае — Вялікдзень (па календары каталіцкай канфэсіі)
  • 1 траўня — Дзень працы
  • 9 траўня — Дзень Перамогі
  • рухомае — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь (другая нядзеля траўня)
  • 3 ліпеня — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
  • 17 верасьня — Дзень народнага адзінства[1]
  • 2 лістапада — Дзень памяці (Дзяды, не выхадны)
  • 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • 25 сьнежня — Раство Хрыстова (па календары каталіцкай канфэсіі)

Былыя дзяржаўныя сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 23 лютага — Дзень узброеных сіл і ваенна-марскога флёту СССР

Дахрысьціянскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 23—24 чэрвеня: Купальле (дні летняга сонцазвароту)
  • 23—24 сьнежня: Каляды (дні зімовага сонцазвароту)

Рэлігійныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) у Беларусі карыстаецца Юліянскім календаром (г.зв. «старым стылем»). Але даты праваслаўных сьвятаў ніжэй даюцца па новым стылі.

за тыдзень да Пасхі Вербная нядзеля
Пасха (Вялікдзень)
Пасха + 10 дзён Радаўніца
Пасха + 39 дзён Узьнясеньне (Ушэсьце)
Пасха + 49 дзён Пяцідзясятніца (Тройца)
Пасха + 50 дзён Дзень Сьвятога Духу
Пасха + 70 дзён Сабор беларускіх сьвятых
7 студзеня Божае Нараджэньне (Раство, часта памылкова атаясамліваецца з Калядамі)
19 студзеня Хрышчэньне Гасподняе (Вадохрышча)
15 лютага Стрэчаньне Гасподняе (Грамніцы)
7 красавіка Дабравешчаньне (Благавешчаньне Прасьвятой Багародзіцы, Зьвеставаньне)
19 жніўня Праабражэньне Гасподняе (Перамяненьне)
28 жніўня Усьпеньне Прасьвятой Багародзіцы (Прачытая)
21 верасьня Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы (Другая Прачыстая)
27 верасьня Узьдзьвіжаньне Крыжа Гасподняга (Узьвіжаньне)
4 сьнежня Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцы
  • Вялікія сьвяты
14 студзеня Абрэзаньне Гасподняе і свц. Васілія Вялікага
7 ліпеня Нараджэньне Яна Хрысьціцеля (часта памылкова атаясамліваецца з Купальлем)
12 ліпеня Свв. першавярхоўных апп. Пятра і Паўла
11 верасьня Сьцінаньне галавы Іаана Прадцечы
14 кастрычніка Пакроў Прасьвятой Багародзіцы

Каталіцкія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя каталіцкія сьвяты (сьпіс няпоўны):

  • 6 студзеня — Трох Каралёў
  • 2 лютага — Грамніцы (Маці Божай Грамнічнай, Стрэчаньне)
  • Папялец (рухомае)
  • 25 сакавіка — Зьвеставаньне Найсьв. Панны Марыі (супадае з Днём Волі)
  • Нядзеля Пальмовая (Вербніца)
  • Вялікдзень (рухомае), таксама дзяржаўнае сьвята
  • Узьнясеньне, Ушэсьце (рухомае)
  • Тройца, Зялёныя Сьвяты, Зелянец, Сёмуха (рухомае)
  • Божага Цела (рухомае)
  • 24 чэрвеня — Сьв. Яна
  • 29 чэрвеня — Сьвсьв. Пятра і Паўла
  • 6 жніўня — Перамяненьне Панскае
  • 15 жніўня — Унебаўзяцьце Найсьв. Панны Марыі (Ушэсьце, Усьпеньне, Прачыстая)
  • 8 верасьня — Нараджэньне Найсьв. Панны Марыі (Другая Прачыстая)
  • 1 лістапада — Усіх Сьвятых
  • 2 лістапада — Дзяды, таксама дзяржаўнае сьвята
  • 11 лістапада — Сьв. Марціна
  • 25 лістапада — Сьв. Кацярыны
  • 30 лістапада — Сьв. Андрэя
  • 24 сьнежня — Вігілія Божага Нараджэньня
  • 25 сьнежня — Божае Нараджэньне, таксама дзяржаўнае сьвята
  • 31 сьнежня — Сьв. Сыльвэстра (Новы год)

Прафэсійныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
  • Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў (першая нядзеля студзеня)
  • 19 студзеня — Дзень выратавальніка
  • Дзень беларускай навукі (апошняя нядзеля студзеня)
  • 21 лютага — Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы
  • 4 сакавіка — Дзень міліцыі
  • 18 сакавіка — Дзень унутраных войск
  • 23 сакавіка — Дзень работнікаў гідрамэтэаралягічнай службы
  • Дзень работнікаў бытавога абслугоўваньня насельніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (чацьвёртая нядзеля сакавіка)
  • Дзень геоляга (першая нядзеля красавіка)
  • 22 красавіка — Дзень судовага экспэрта
  • 5 траўня — Дзень друку
  • 7 траўня — Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі
  • Дзень работнікаў фізычнай культуры і спорту (трэцяя субота траўня)
  • 28 траўня — Дзень памежніка
  • Дзень хіміка (апошняя нядзеля траўня)
  • Дзень мэліяратара (першая нядзеля чэрвеня)
  • Дзень работнікаў лёгкай прамысловасьці (другая нядзеля чэрвеня)
  • Дзень мэдычных рабонікаў (трэцяя нядзеля чэрвеня)
  • 26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры
  • Дзень вынаходніка і рацыяналізатара (апошняя субота чэрвеня)
  • 30 чэрвеня — Дзень эканаміста
  • Дзень каапэрацыі (першая субота ліпеня)
  • Дзень работнікаў воднага транспарту (першая нядзеля ліпеня)
  • Дзень работнікаў падатковых органаў (другая нядзеля ліпеня)
  • Дзень мэталюрга (трэцяя нядзеля ліпеня)
  • 25 ліпеня — Дзень пажарнай службы
  • Дзень работнікаў гандлю (апошняя нядзеля ліпеня)
  • Дзень чыгуначніка (першая нядзеля жніўня)
  • Дзень будаўніка (другая нядзеля жніўня)
  • 23 жніўня — Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
  • Дзень работнікаў газавай, нафтавай і паліўнай прамысловасьці (першая нядзеля верасьня)
  • 12 верасьня — Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга сьледзтва
  • 20 верасьня — Дзень мытніка
  • Дзень работнікаў лесу (трэцяя нядзеля верасьня)
  • Дзень машынабудаўніка (апошняя нядзеля верасьня)
  • Дзень настаўніка (першая нядзеля кастрычніка)
  • 6 кастрычніка — Дзень архівіста
  • Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля кастрычніка)
  • 14 кастрычніка — Дзень стандартызацыі
  • 15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прамысловасьці
  • Дзень аўтамабіліста і дарожніка (апошняя нядзеля кастрычніка)
  • Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі (першая нядзеля лістапада)
  • Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасьці аграпрамысловага комплексу (трэцяя нядзеля лістапада)
  • Дзень страхавых работнікаў (першая субота сьнежня)
  • Дзень юрыста (першая нядзеля сьнежня)
  • 20 сьнежня — Дзень работніка органаў дзяржаўнай бясьпекі
  • 22 сьнежня — Дзень энэргетыка

Іншыя сьвяточныя дні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неафіцыйныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]