Сьвянцянскі раён (Вялейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвянцянскі раён
Свянцянскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Рэспубліка Беларуская ССР
Вобласьць Вялейская
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтр Сьвянцяны
Сельсаветы Лынтупскі, Масьленіцкі, Рынкянскі і іншыя
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 25 лістапада 1940
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьвянцянскі раёнраён, які існаваў у 1940 годзе, у паўночнай частцы Беларускай ССР, у Вялейскай вобласьці. Створаны быў 15 студзеня 1940 году, а яго тэрыторыя абдымала частку былога Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва Польшчы. 25 лістапада таго ж самага году раён быў зьліквідаваны, калі савецкія ўлады перадалі частку даўнага Сьвянцянскага павету Летувіскай ССР, а рэшту, сельсаветы: Лынтупскі, Масьленіцкі і Рынкянскі, уключылі ў склад Пастаўскага раёну Беларускай ССР[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя... — С. 267.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]