Сынод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сабо́р або Сыно́д (ад грэц. Σύνοδος — «сабор») — зьезд найвышэйшага духавенства ў хрысьціянстве.

Вылучаюць:

  • Усяленскія (Сусьветныя) саборы — сходы прадстаўнікоў усіх памесных самастойных цэркваў; вярхоўны аўтарытэт па пытаньнях веравучэньня і царкоўнага ўладкаваньня;
  • Памесныя саборы — сходы біскупаў ды іншых герархаў мясцовай царквы або пэўнай яе вобласьці.

Пачаткова саборы былі сустрэчамі ўсіх вернікаў, але зь цягам часу пераўтварыліся ў саборы толькі для архіярэяў, і паняцьце ўсё яшчэ выкарыстоўваецца ў гэтым сэнсе ў каталіцызме і праваслаўі.