Сумы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сумы
укр. Суми
Герб Сумаў Сьцяг Сумаў
Першыя згадкі: 1652
Краіна: Украіна
Вобласьць: Сумская
Мэр: Аляксандр Лысенка[d]
Плошча: 145 км²
Насельніцтва
колькасьць: 262 119 чал. (2020)[1]
шчыльнасьць: 1807,72 чал./км² (2020)
нацыянальны склад: украінцы — 84,5%
расейцы — 12,5%
габрэі — 0,2% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-542
Паштовыя індэксы: 40000-40489
КОАТУУ: 5910100000
Геаграфічныя каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 34°47′57″ у. д. / 50.90667° пн. ш. 34.79917° у. д. / 50.90667; 34.79917Каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 34°47′57″ у. д. / 50.90667° пн. ш. 34.79917° у. д. / 50.90667; 34.79917
Сумы на мапе Ўкраіны
Сумы
Сумы
Сумы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сумская меская рада

Су́мы (па-ўкраінску: Суми) — места на паўночным усходзе Ўкраіны, на берагах ракі Псёлу, ейнага прытока Сумкі і прытока апошняй Стрэлкі. Адміністрацыйны цэнтар Сумской вобласьці і Сумскога раёну. Плошча 145 км².

Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Слабажаншчына, за 346 км на паўночны ўсход ад Кіева. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Варажба, аэрапорт.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць наступныя вэрсіі паходжаньня назвы места:

  • паводле папулярнай, але малаімавернай вэрсіі, на беразе рэчкі Сумка (ці ў самой рэчцы) першыя пасяленцы знайшлі 3 паляўнічыя сумкі з золатам. Гэтае паданьне знайшло сваё адлюстраваньне ў мескай сымболіцы;
  • найбольш верагодна назва Сумаў паходзіць ад ранейшага тапоніму Сумка (назва рэчкі), што адпавядае практыцы пры называньні паселішчаў;
  • некаторыя дасьледнікі выводзяць назву места зь дзеяслова «сумаваць», апэлюючы да пачуцьцяў перасяленцаў, якія апынуліся далёка ад родных мясьцінаў[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая марка «Сумам — 350»
  • 1652: заснаваньне паселішча казакамі-перасяленцамі зь мястэчка Ставішча на Кіеўшчыне.
  • 1659—1765: цэнтар Сумскога Слабадзкога палку.
  • 1765: цэнтар Сумской правінцыі.
  • 1780: павятовае места Харкаўскага намесьніцтва, з 1796 году — Слабодзка-Ўкраінскай, а з 1835 году — Харкаўскай губэрняў; буйны цэнтар гандлю.
  • 1877: праз Сумы прайшла чыгунка.
  • канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў: у месьце пачала разьвівацца мэталаапрацоўка, машынабудаваньне, цукровая прамысловасьць.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 10 кастрычніка 1941 — 2 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва гораду паводле ацэнкі на 1 студзеня 2012 году складае 269 663 чалавек (21-е месца ва Украіне). С моманту перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе насельніцтва зьменшылася на 25 тыс. чал.

  • XIX стагодзьдзе: 1870 год — 14 126 чал., у тым ліку 69 каталікоў, 76 пратэстантаў, 111 юдаістаў.[3]; 1877 год — 15 534 чал., у тым ліку 74 каталікі.[3]; 1898 год — 26 355 чал. (12 418 жанчын); зь іх паводле стану: мяшчанаў і цэхавых 11 075, сялянаў 10 579; паводле веры: праваслаўных 23 763, рымска-каталікоў 1112, лютэранаў 705, армяна-грэгарыянаў 28, юдаістаў 635, караімаў 39, магамэтанаў 73.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 36 тыс. чал.[4]; 1939 год — 64 тыс. чал.; 1959 год — 98 тыс. чал.; 1970 год — 159 тыс. чал.; 1975 год — 194 тыс. чал.[5]; 1991 год — 303 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 293 141 чал.; 2004 год — 283 700 чал.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская
77,29% 20,35% 0,09%

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемсты машынабудаваньня, хімічнай, харчовай, лёгкай і інш. прамысловасьці.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьв. Тройцы
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1776)
  • Царква Ўваскрасеньня Гасподняга (кан. XVII — пач. XVIIІ стагодзьдзяў)
  • Царква Сьв. Ільлі (1836)
  • Царква Сьв. Тройцы (ХІХ ст.);

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 року, Київ-2020 — Державний комітет статистики України (укр.)
  2. ^ 43. Сумщина // Автомобільна прогулянка Україною. — К.: Балтія-Друк, 2008. — С. 443
  3. ^ а б Sumy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 588
  4. ^ Сумы // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  5. ^ Сумы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. ^ Сумы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]