Стэфан эль-Шаараві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан эль-Шаараві
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1992(1992-10-27)[1][2] (31 год)
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазыцыя вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Рома
Нумар 92
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011
2010—2011
2011—2016
2015—2016
2016
2016—2019
2019—2021
2021—
Джэноа
Падава (арэнда)
Мілян
Манака (арэнда)
Рома (арэнда)
Рома
Шанхай Шэньхуа
Рома
3 (0)
29 (9)
83 (21)
15 (0)
16 (8)
93 (26)
16 (1)
90 (14)
Зборныя
2012— Італія 31 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2023.

Стэфан Карым эль-Шаараві (па-італьянску: Stephan Kareem El Shaarawy; нарадзіўся 27 кастрычніка 1992 году, Савона, Італія) — італьянскі футбаліст эгіпецкага паходжаньня, нападнік клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Джэноа»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эль-Шаараві пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клюбу «Джэноа» ва ўзросьце чатырнаццаці гадоў[3].

21 сьнежня 2008 году, калі яму было 16 гадоў і 55 дзён, ён дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы дзесяць хвілінаў у выязным матчы супраць «К’ева», стаўшы чацьвертым самым маладым гульцом у гісторыі Сэрыі А[4].

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 чэрвеня 2011 году эль-Шаараві падпісаў кантракт з клюбам «Мілян»[5].

18 верасьня 2011 году Стэфан дэбютаваў у новай камандзе ў матчы супраць «Напалі», дзе мілянцы трывалі паразу зь лікам 3:1[6]. Праз тры дні, выйшаўшы на замену Алешандрэ Пату, эль-Шаараві забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Удынэзэ»[7]. Пасьля сыходу з клюбу Златана Ібрагімавіча Стэфан стаў сапраўдным лідэрам каманды.

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня 2012 году Стэфан дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шанхай Шэньхуа»:

«Рома»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Stephan El Shaarawy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Stephan El Shaarawy // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ The Little Pharoah with a big reputation. Yahoo! Sports.
  4. ^ Olivera lancia il Genoa Il Chievo sprofonda. La Gazzetta dello Sport.
  5. ^ Stephen El Shaarawy completes AC Milan transfer. Goal.com.
  6. ^ El Shaarawy: I had a great first season at AC Milan. Goal.com
  7. ^ Udinese vs AC Milan Report. Goal.com.
  8. ^ England 2–1 Italy. BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]