Стэйн Схаарс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэйн Схаарс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1984(1984-01-11)[1] (40 гадоў)
Рост 177 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2011
2011—2013
2013—2016
2016—2019
Вітэс
АЗ
Спортынг
ПСВ Эйндговэн
Гээрэнвээн
44 (4)
131 (7)
37 (3)
41 (0)
60 (4)
Зборныя
2006—2016 Нідэрлянды 24 (0)

Стэфанус Яганэс «Стэйн» Схаарс (па-нідэрляндзку: Stefanus Johannes «Stijn» Schaars; нарадзіўся 11 студзеня 1984 году, Гент, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Нідэрляндаў.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вітэс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 6-гадовым узросьце Стэйн пачаў займацца футболам у камандзе з Генту «Дэ Батавэн», у якой гуляў ягоны бацька. Пазьней Схаарс пераехаў у Арнэм, у моладзевы склад клюбу «Вітэс». У юнацтве ў будучыні футбаліста былі праблемы з ростам, з-за якіх ён хацеў скончыў кар’еру, але трэнэр каманды пераканаў Стэна працягваць выступы.

У 2002 годзе нідэрляндзкі гулец дэбютаваў у асноўным складзе «Вітэсу». Першым матчам Схаарса стала гульня на Кубак Нідэрляндаў супраць «Фэеноорду», у якой клюб з Арнэму атрымаў перамогу зь лікам 3:1. Стэйн на 84-й хвіліне замяніў сэрба Аляксандра Ранкавіча. Праз чатыры дні Схаарс згуляў першую гульню ў чэмпіянаце, зноўку замяніўшы Ранкавіча ў матчы супраць «Утрэхту». У сэзоне 2002—2003 гадоў Стэйн зьявіўся на поле толькі двойчы, ня здолеўшы на роўных канкураваць у паўабароне са сваімі партнэрамі. У наступным двух сэзонах Схаарс здолеў заняць больш трывалае становішча ў камандзе.

«АЗ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2005—2006 гадоў Стэйн за 1,35 млн эўра перабраўся ў клюб «АЗ Алькмаар». У першых двух сэзонах Схаарс стабільна гуляў у аснове, выпадаючы зь яе толькі з-за траўмаў, і выступаў у Кубку УЭФА, аднак чэмпіянат 2007—2008 гадоў паўабаронца прапусьціў цалкам, калі атрымаў вельмі цяжкую траўму шчыкалаткі. Да сэзону 2009—2010 гадоў футбаліст аднавіўся й стаў адным з удзельнікаў трыюмфальнага сэзону «АЗ», калі клюб зрабіў «залаты дубль».

За час працы ў «АЗ», нідэрляндзкія СМІ часьцяком параўноўвалі яго з ангельскім паўабаронцам Стывэнам Джэрардам з-за ягонага моцнай прысутнасьці ў цэнтры поля, ягонага бачаньня й ягоных тэхнічных магчымасьцяў[2].

«Спортынг»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 чэрвеня 2011 году Стэйн стаў гульцом партугальскага клюбу «Спортынг», за якога лісабонцы аддалі 850 тысячаў эўра[3].

ПСВ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Схаарс вяртаецца ў Эрэдывізію, пераехаўшы ў ПСВ. Як паведамляецца, нідэрляндзкі клюб заплаціў 1,6 млн эўра за Схаарса й ягонага таварышча па камандзе Сант’яга Арыяса[4].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схаарс быў капітанам моладзевай зборнай Нідэрляндаў, якая атрымала перамогу ў 2006 годзе на чэмпіянаце Эўропы. 16 жніўня 2006 году Схаарс дэбютаваў за асноўную зборную, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ірляндыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЗ Алькмаар:

ПСВ:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэйн Схаарссховішча мультымэдыйных матэрыялаў