Стойкі арганічны забруджвальнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржавы-ўдзельніцы Стакгольмскага пагадненьня

Стойкі арганічны забруджвальнік (САЗ) — атрутнае хімічнае злучэньне з пэрыядам паўраспаду ў вадзе звыш 2 месяцаў, у глебе і наносе — звыш 6 месяцаў, у паветры — звыш 2 дзён. Біязасяроджаньне(en) і біяназапашваньне(en) ў водных арганізмах перавышае 5000 міліграмаў/кіляграм. Каэфіцыент разьмеркаваньня(en) між актанолам(en) і вадой звыш 5. Стакгольмскае пагадненьне аб стойкіх арганічных забруджвальніках 2001 году, да якога ўрад Беларусі далучыўся ў 2003 годзе[1], забараняе вытворчасьць і выкарыстаньне 7 наступных САЗ-аў: альфа- і бэта-гэксахляран(be), хлёрдэкон(en), эндрын(en), гэксабромдыфэніл(en), пэнтахлёрбэнзол(en) і токсафэн(en)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віктар Пазьнякоў, Сьвятлана Барысенка. Таксічныя адходы: апэрацыя «Ліквідацыя» // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2010. — № 194 (26802). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Стакгольмскае пагадненьне аб стойкіх арганічных забруджвальніках (Дадаткі A, D) (анг.) // Сакратарыят Стакгольмскага пагадненьня, жнівень 2010 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]