Стойка Стойкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стойка Іваноў Стойкаў
Стойко Иванов Стойков
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1912(1912-10-26)
Месца нараджэньня Сафія, Баўгарыя
Дата сьмерці 9 сьнежня 1969(1969-12-09) (57 гадоў)
Месца сьмерці Сафія, Баўгарыя
Месца вучобы Сафійскі унівэрсытэт
Занятак мовазнаўца, дыялектоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра діялекталёгія
Месца працы Інстытут баўгарскае мовы Баўгарскае Акадэміі Навук (ІБМ БАН), Сафійскі унівэрсытэт
Вядомы як заснавальнік баўгарскай дыялекталёгіі

Стойка Стойкаў (па-баўгарску: Стойко Стойков; 26 кастрычніка 19129 сьнежня 1969) — баўгарскі навуковец, вядомы мовазнавец, баўгарыст[1], заснавальнік баўгарскае дыялекталёгіі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стойка Стойкаў вывучаў славянскую філялёгію ў Сафійскім унівэрсытэце[1]. Ён спэцыялізаваўся ў фанэтыцы, дыялекталёгіі ды славянскім мовазнаўстве ў Празе (19371939). Атрымаў ступень доктара філязофіі ў Карлавым унівэрсытэце (1939). Працаваў у Інстытуце баўгарскае мовы БАН (ад 1942 году — асыстэнт, у 1952-1969 — кіраўнік сэкцыі баўгарскае дыялекталёгіі лінгвістычнага атлясу, ад 1958 году таксама намесьнік дырэктара Інстытуту), ды ў Сафійскім унівэрсытэце(асыстэнт з 1943, дацэнт з 1947, прафэсар у 19501969). Быў дэканам філялягічнага факультэту СУ (19531954, 19621966) і прарэктарам (19581960). Кіраўнік Камісіі па фанэтыцы й фаналёгіі Міжнароднага Камітэту Славістаў (19681969) і ягоны сакратар (19591964).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Василка Радева, Професор д-р Стойко Стойков - учен със светъл ум и интелектуална честност в „Българскиият език през 20. век“ (ред. Василка Радева), изд. Пенсофт, 2001, стр. 7]