Станіслаў Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Радзівіл
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 траўня 1559
Лукішкі каля Вільні
Памёр 19 сакавіка 1599
Пасаў
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Марына з Мышкаў
Дзеці Станіслаў, Юры, Мікалай Крыштап, Альбрэхт Станіслаў
Дзейнасьць палітык

Станіслаў Радзівіл (12 траўня 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасаў) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (15921595), староста жамойцкі1595).

Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтар — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаваньні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надмагільле С. Радзівіла

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Юрыя, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Навучаўся ў Нясьвіжы, Ляйпцыгу, падарожнічаў у Італію, Гішпанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моваў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 15801581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касьцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.

У шлюбе э Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крыстыну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштапа і Альбрэхта Станіслава[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радзівіл Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 497.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў