Стаматыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стаматыт (стар.-грэц. Στόμαрот) — запаленьне сьлізьніцы паражніны рота. Хваробу выклікае прыкусваньне, раненьне паражніны рота, зубны камень, апёк рота, мікроб і вірус. Складае звыш 70% хваробаў сьлізьніцы паражніны рота ў дзяцей.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фалійную кісьлю, жалеза і сэлен ежа, залечваньне хворых зубоў, піцьцё толькі з асабістай пляшкі і шклянкі, уніканьне прыкладаньня пальцаў да рота, ужыцьцё толькі мытай садавіны і гародніны, мыцьцё рук перад ежай[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запаленьню спрыяе забруджаньне паражніны рота, хвароба зубоў, зубныя адкладаньні, дысбактэрыёз, вірусная інфэкцыя (герпэс), грыбок і алергія[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкметамі хваробы ёсьць пачырваненьне і набраканьне сьлізьніцы паражніны рота, высыпка, боль і непрыемны пах з рота[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур'ёзна // Краіна здароўя. — 23 сьнежня 2009. — № 53 (167). — С. 7.
  2. ^ Лячэньне стаматыту // Прадпрыемства «Шык-Дэнталь» Праверана 26 чэрвеня 2013 г.
  3. ^ Аляксандар Арцюшкевіч, З.Р. Валеева. Стаматыт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаматытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў